Свята-Успенская царква (Шаркаўшчына)

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм, помнік архітэктуры стылю мадэрн, знаходзіцца ў г. п. Шаркаўшчына на паўднёвай ускраіне пасёлка, на беразе ракі.

Праваслаўны храм
Свята-Успенская царква
55°22′00″ пн. ш. 27°28′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія БПЦ
Епархія Полацкая і Глыбоцкая епархія
Архітэктурны стыль мадэрн і мадэрн
Архітэктар Аляксандр Аляксандравіч Шпакоўскі[d]
Будаўніцтва 1912
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1912 годзе з дрэва (праект 1907 губернскага епархіяльнага архітэктара А. Шпакоўскага) на месцы папярэдняй драўлянай царквы, пабудаванай у 1639 годзе па фундацыі Сапегаў. У ХХ стагоддзі зменены выгляд вежы.

 
Свята-Успенская царква. Фота пачатку ХХ стагоддзя.

Архітэктура правіць

Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя 4-часткавая: прытвор са званіцай, бабінец, малітоўная зала, 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі.

Асноўны аб’ём завершаны 8-гранным светлавым барабанам, накрытым шатром з галоўкай. Чатыры грані барабана завершаны невялікімі шатрамі на трапецападобных франтонах з дыяганальнымі сцяжкамі. Званіца выступае на франтальным фасадзе неглыбокім рызалітам, мае вертыкальна выцягнутыя прапорцыі і завершана макаўкай. Прамавугольны праём галоўнага ўвахода завершаны 2-схільнай навіссю на фігурных брусчатых кранштэйнах. У афармленні фасадаў выкарыстана разнастайная шалёўка: вертыкальная ва фрызавай і цокальнай частках, гарызантальная — на цэнтральнай плоскасці. Высокія праёмы аформлены фігурнымі разнымі ліштвамі.

Іконы правіць

Іконы XVIII—XIX ст.: «Маці Божая Адзігітрыя», «Маці Божая ўсіх Смуткуючых», «Збавіцель», «Уседзяржыцель на троне», «Апостал Павел», «Апостал Пётр», «Святы Мікола», «Узнясенне Гасподне», «Маці Божая з дзіцем», «Уваскрэсенне Хрыстова», «Праабражэнне», «Пакроў Прасвятой Багародзіцы», «Успенне Багародзіцы», «Віленскія мучанікі», «Раство Хрыстова», «Сашэсце Святога Духа на апосталаў».

Літаратура правіць

  • Свята-Успенская царква // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 208.
  • Свята-Успенская царква // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 444—445.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4