Свята-Успенская царква (Апідамы)
Свята-Успенская царква — стараверскі храм у в. Апідамы Пастаўскага раёна. Размешчана на паўднёвай ускраіне вёскі. Твор народнага дойлідства. Пабудавана ў XIX ст. з дрэва як стараверская.
Праваслаўны храм | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
![]() Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы | |
55°06′52″ пн. ш. 26°23′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Апідамы |
Канфесія | Стараверская царква |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата заснавання | 1920 |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Статус |
![]() |
![]() |
Архітэктура
правіцьВыцягнуты прамавугольны ў плане 1-зрубны будынак накрыты 2-схільным дахам з галоўкай над алтарнай часткай. Невялікі прамавугольны ў плане бабінец завершаны высокай чацверыковай званіцай з цыбулепадобным купалам. Уваход вырашаны чатырохслуповым ганкам, трохвугольны, фігурна ашаляваны франтон якога ярусна рытмуецца са шчытом асноўнага даху. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Вертыкальнай шалёўкай вылучана цокальная частка будынка.
Спрошчаную архітэктуру інтэр'ера храма ўзбагачаюць абразы «Святы Мікалай Цудатворац» і «Благавешчанне з выбранымі святымі» (19ст.) «Троіца старазапаветная» (1864), трыпціх «Сафія — Божая прамудрасць», «Архангел Гаўрыіл» і «Архангел Міхаіл» (сярэдзіна XIX ст.).
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Успенская царква (Апідамы)
- Свята-Успенская царква (Апідамы) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Апідамы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Успенская царква (Апідамы) на сайце «Архіварта»