Свята-Успенская царква (Варонка)

Свята-Успенская царкваправаслаўная царква, размешчана на могілках у вёсцы Варонка (Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць). Пабудавана ў 1914 годзе з дрэва як стараверская.

АрхітэктураПравіць

Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам з шатравой вежай над галоўным фасадам. Над алтарнай часткай устаноўлена невялікая васьмігранная вежа з цыбулепадобнай галоўкай.

Абразы XIX ст.: “Неапалімыя купіны Прасвятой Багародзіцы”, “Іван Багаслоў”, “Архангел Міхаіл”.

ЛітаратураПравіць

  • Свята-Успенская царква // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 34.
  • Свята-Успенская царква // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л.М. Лабачэўская ; маст. Э.Э.Жакевіч. - Мн., 2004 — С. 443-444.