Свята-Успенская царква (Васільчыцы)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Васільчыцы (Капыльскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Помнік народнага дойлідства.
Праваслаўны храм | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
53°04′08″ пн. ш. 27°07′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Васільчыцы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Слуцкая епархія |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Статус |
![]() |
Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. з дрэва. З 1990-х гг. зноў дзейнічае.
Архітэктура
правіцьНевялікі вясковы храм фарміруюць пастаўленыя на бутавы падмурак квадратны прытвор з васьміграннай шатровай званіцай, прамавугольныя зрубы малітоўнай залы і апсіда з бакавымі рызніцамі. Асноўны аб'ём і апсіда пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў накрыты агульным вальмавым гонтавым дахам, у цэнтры завершаны галоўкай на васьмігранным барабане. Макаўка завяршае гранёны шацёр 8-граннай званіцы. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Успенская царква (Васільчыцы) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Васільчыцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)