Свята-Успенская царква (Відзы)

Свята-Успенская царква — дзеючы стараверскі храм Дрэўлеправаслаўнай паморскай царквы ў цэнтры гарадскога пасёлка Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Стараверскі храм
Свята-Успенская царква
55°23′47″ пн. ш. 26°38′01″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Відзы
Канфесія Стараверства
Архітэктурны стыль мадэрн
Архітэктар Лявон Іванавіч Дубейкаўскі
Будаўніцтва 19071910 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000181шыфр 213Г000181
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Першыя згадкі пра старавераў у Відзах адносяцца да канца XVIII стагоддзя. У 1907—1910 гадах быў пабудаваны новы храм паводле праекта архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага, асвечаны ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы.

У Відзах знаходзіцца найбуйнейшая стараверская супольнасць Дрэўлеправаслаўнай паморскай царквы ў Браслаўскім раёне. Настаяцелем храма з 1996 года з’яўляецца айцец Іаан Пушкароў.

Архітэктура

правіць

Помнік архітэктуры мадэрна. Адметнасць храму надае выкарыстанне ў архітэктурнай кампазіцыі і дэкоры элементаў гэтага стылю. Прамавугольны ў плане будынак з пяціграннай апсідай накрыты двухсхільным дахам. З боку галоўнага фасада венчык прарэзаны трох’яруснай вежай (васьмярык на 2 чацверыках), завершанай цыбулепадобным купалам. Над алтарнай часткай — драўляны васьмігранны барабан з «цыбулькай». Працяглыя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах з лучковымі броўкамі і падаконнымі нішамі. Цаглянай муроўкай выкананы крапоўкі і элементы дэкору — вуглавыя лапаткі, прафіляваныя карнізы і цягі, а таксама паясок гарадкоў. Разбураную ў гады Першай сусветнай вайны паўднёвую сцяну аднавілі, і цяпер яе падпіраюць 2 бетонныя трохвугольныя контрфорсы. У інтэр’еры — абраз пачатку XIX стагоддзя «Святы Мікола Цудатворац».

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць