Свята-Успенская царква (Гарадзец)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гарадзец Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
52°58′21″ пн. ш. 30°20′42″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Гарадзец |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Гомельская епархія |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства і класіцызм |
Дата пабудовы | 1869 год |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1869 годзе ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства з элементамі класіцызму.
Архітэктура
правіцьАб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца, бабінец, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда. Васьмігранныя барабаны над прытворам і малітоўнай залай накрыты самкнутымі сферычнымі купаламі з макаўкамі ў завяршэнні. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з акніцамі.
Інтэр’ер
правіцьУ інтэр'еры абразы «Святы Мікалай» (19 ст., дошка, алей), «Успенне» (1908 г., дошка, алей), «Хрыстос у пакуце» (канец 19 ст., дошка, алей).
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4