Свята-Успенская царква (Гвозніца)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гвозніца Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
![]() | |
51°49′02,92″ пн. ш. 23°54′32,15″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Гвозніца |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Заснавальнік | Іаан Абырн |
Будаўніцтва | 1812—1816 гады |
Статус |
![]() |
![]() |
Гісторыя
правіцьЗнаходзіцца на вул. Леніна. Згадваецца ў 1668, 1724 і 1786 гг. як уніяцкая, у 1812(16) г. пабудавана новая. У 1871 годзе брэсцкім архітэктарам Мсціславам Барташэўскім быў перабудаваны фасад царквы[1].
Пасля Вялікай Айчыннай вайны царква зачынена. У 1990 г. адноўлены прыход, у 1992 г. — храм.
Архітэктура
правіцьАрхітэктура царквы захавала рысы класіцызму — прамавугольны ў плане аб'ём пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобным купалам. Да фасада далучана трох'ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца пад магутным цыбулепадобным купалам.
Зноскі
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск: «Права і эканоміка», 2017. — С. 78
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Успенская царква (Гвозніца)
- Свята-Успенская царква (Гвозніца) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Гвозніца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Успенская царква (Гвозніца) на сайце «Архіварта»