Свята-Успенская царква (Дабраволя)

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Дабраволі Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка.

Праваслаўная царква
Свята-Успенская царква
52°54′26,87″ пн. ш. 24°02′01,11″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Дабраволя
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Свіслацкае
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Архітэктар Леанард Аўгусцінавіч Кржыжаноўскі
Будаўніцтва 18591861 
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000749шыфр 413Г000749
Стан дзейнічае
Сайт orthos.org/eparhiya/blag…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Пабудавана ў 1859 годзе з дрэва па праекце інжынера Леанарда Кржыжаноўскага[1]. Па іншых крыніцах, узведзена ў 1840 годзе. Асвячэнне храма адбылося ў 1861 годзе[2].

У часы знаходжання Дабраволі ў складзе Польскай Рэспублікі і Вялікай Айчыннай вайны храм не закрываўся. У 1968 годзе будынак адабралі ў вернікаў. Адкрыта пасля заняпаду ў 1989 годзе[2].

У 1990 годзе дах быў пакрыты ацынкаванай бляхай замест гонты. У 2007 годзе быў афарбаваны фасад. У 2009 годзе праведзены ўнутраны рамонт, пафарбаваны сцены, праведзена электрычнасць[2].

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 года царкве быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэння.

Архітэктура

правіць

Помнік народнага дойлідства. Цэнтральны кубападобны зруб накрыты шатровым дахам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Па падоўжнай восі далучаны квадратныя пад двухсхільнымі пакрыццямі аднолькавыя па габарытах прытвор і апсіда. Сцены ашаляваны гарызантальна. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаны разныя фрызы, падзоры, ліштвы прамавугольных аконных праёмаў і дзвярэй.

У інтэр’еры — абраз XIX стагоддзя «Разасланне апосталаў».

Званіца

правіць

Побач пастаўлена званіца народна-этнаграфічнай трактоўкі: каркаснае чатырохслуповае збудаванне пад шатровым пакрыццём.

Зноскі

  1. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1265, арк. 88.
  2. а б в Храм Успения Пресвятой Богородицы д. Доброволя Архівавана 8 кастрычніка 2018.. — Гродненская епархия (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць