Свята-Успенская царква (Казлоўшчына)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у г.п. Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
53°19′10″ пн. ш. 25°17′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Гарадскі пасёлак | |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Навагрудская епархія |
Дата пабудовы | 1928 год |
Гісторыя
правіцьЗнаходзіцца ў цэнтры пасёлка. Пабудавана ў 1928 годзе з дрэва на месцы драўлянага храма, вядомага з 1773 года. Абкладзена цэглай у канцы 20 ст.
Архітэктура
правіцьТвор народнага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм складаецца са зрубаў малітоўнай залы, бабінца з двух’яруснай чатырохграннай званіцай над ім і прамавугольнай у плане апсіды з прытворамі рызніц па баках. Асноўны зруб накрыты двухсхільным дахам, завершаным макаўкай. Званіца завершана цыбулепадобным купалам, апсіда — васьмігранным барабанам з галоўкай. Фасады гарызантальна ашаляваны, рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі з вертыкальнымі бусамі-сцяжкамі ў прасценках. Уваход вылучаны слуповым арачным ганкам пад двухсхільным пакрыццём.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Свята-Успенская царква (Казлоўшчына) на сайце Глобус Беларусі (руск.)