Свята-Успенская царква (Любанічы)

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Любанічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Славутасць
Свята-Успенская царква
53°29′13″ пн. ш. 26°08′51″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія БПЦ
Епархія Навагрудская епархія
Дата пабудовы 1914 год
Map

Гісторыя правіць

На заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1914 г. з дрэва на месцы храма, адзначанага ў 1838 г.

Архітэктура правіць

Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны зруб накрыты пакатым чатырохсхільным дахам, завершаным цыбулепадобным купалам на чацверыковым барабане. Нізкая пяцігранная апсіда пад асобным вальмавым дахам. Уваход вырашаны двухслуповым ганкам з трохвугольным франтонам двухсхільнага пакрыцця. Плоскасныя вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі.

Інтэр’ер правіць

Малітоўная зала 6 слупамі падзелена на 3 нефы.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць