Свята-Успенская царква (Люшнева)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм, у цэнтры вёскі Люшнева Баранавіцкага раёна.
Праваслаўны храм | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
![]() | |
53°14′02,98″ пн. ш. 25°42′35,46″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Люшнева |
Канфесія | Руская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата пабудовы | 1865 год |
![]() |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1865 г. з цэглы. Папярэдні храм са званіцай адзначаны ў інвентары 1599 г. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Архітэктура
правіцьБудынак храма мае сіметрычную падоўжна-восевую кампазіцыю: 2-ярусная чацверыковая званіца, прамавугольная ў плане трапезная, кубападобная малітоўная зала, апсіда. Двухсхільны дах і гранёны сферычны купал званіцы завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на гранёных барабанах. Фасады прарэзаны парнымі і адзінарнымі арачнымі аконнымі праёмамі, дэкараваны прафіляванымі ліштвамі і акаймаваны руставанымі імпастамі. Галоўны ўваход вылучаны арачным прафіляваным парталам. Аб'ём храма акаймаваны карнізам і цягамі простага профілю.
Літаратура
правіць- Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : Энцыкл. давед / А. М. Кулагін. — Мінск : "Беларус. Энцыкл."ім. П.Броўкі, 2007. — С.234-235.
- Гродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века, издание второе, Воронеж 1899г.
- Памятныя кніжкі Гродзенскай губерніі на 1866, 1867, 1869, 1874, 1877, 1882, 1887, 1890, 1892, 1896, 1897, 1902, 1904, 1906, 1908, 1909, 1912, 1915 гады.
Спасылкі
правіць- Свята-Успенская царква (Люшнева) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Люшнева) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Успенская царква (Люшнева) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)