Свята-Успенская царква (Масцішча)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Масцішча Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
54°09′29″ пн. ш. 26°03′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | стараверства |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1935 год |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1935 г. з дрэва як стараабрадніцкая.
Архітэктура
правіцьТвор народнага драўлянага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным дахам з паўвальмай над алтарнай часткай, завершанай цыбулепадобнай галоўкай на чатырохгранным барабане. Да фасада прыбудаваны кароткі прытвор, над якім узведзена трох’ярусная чатырохгранная званіца, завершаная гранёным цыбулепадобным купалам. Бакавыя гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і бусамі-сцяжкамі ў прасценках. Вертыкальнай шалёўкай вылучаны цокальныя і фрызавыя часткі.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Свята-Успенская царква (Масцішча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Успенская царква (Масцішча) на сайце Radzima.org