Свята-Успенская царква (Мілашавічы)
Свята-Успенская царква — праваслаўная царква ў Мілашавічах.
Праваслаўны храм | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
51°39′23″ пн. ш. 27°55′58,10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Мілашавічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Тураўская |
Першае згадванне | 1754 |
Будаўніцтва | 1995 |
Размешчана па адрасу Гомельская вобл., агр. Мілашавічы, вул. Савецкая 84А.
Гісторыя
правіцьПершае згадванне пра царкву адносіцца да 1754 года, якая ў гэты час знаходзілася ў добрым стане. Тут служыў уніяцкі святар Рыгор Лісіцкі. Апекуном царквы быў віленскі біскуп Ігнацій Масальскі, які ў 1776 годзе падараваў царкве дворышча Курандыч. У 1795 годзе царква стала праваслаўнай.
У 1814 годзе старую царкву разабралі і на тым жа месцы пабудавалі новую ў форме падоўжанага крыжа з трыма купаламі.
У 1819 годзе ў прыход уваходзілі вёскі Мілашавічы, Баравое, Убарць. Метрычныя кнігі захоўваліся з 1798 года.
У 1843 на сродкі памешчыка Анатоля Булгака царква была адрамантавана. Паводле «Апісання цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі» 1879 года Свята-Успенская царква была драўляная, не абагравалася, мела форму падоўжанага крыжа. Дах гонтавы. Іканастас складаўся з больш чым 40 абразоў. У званіцы, якая стаяла асобна, меліся чатыры званы каля 54, 40, 24, 2,5 кг кожны. На прыходскім пагосце была капліца. У 1886 царква і званіца адрамантавана. У 1909 на сродкі прыхаджан пабудавалі новую царкву. Пры царкве дзейнічала аднокласная царкоўнапрыхадская школа.
У 1930 годзе царкву закрылі і аддалі пад клуб.
У 1995 пабудавалі новую царкву.
Характэрыстыка
правіцьДраўляная царква са званіцай над уваходамі і шлемападобным купалам пасярэдзіне.
Зноскі
Літаратура
правіць- Кніга памяць «Лельчыцкі раён» — с. 570
Спасылкі
правіць- царква на сайце Тураўскай епархіі
- Свята-Успенская царква (Мілашавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)