Свята-Успенская царква (Рабунь)

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Рабунь Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Месціцца на паўднёвай ускраіне вёскі, пры храме маецца асобная званіца.

Праваслаўны храм
Свята-Успенская царква
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы
54°29′54″ пн. ш. 27°08′46″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Рабунь
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Маладзечанская
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Першае згадванне 1646
Дата пабудовы 1862 год
Асноўныя даты

1863асвячэнне
1960зачынена

1990адноўлена
Рэліквіі і святыні абраз «Маці Божая Рабунская»
Стан дзейная
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Афіцыйны адрас: вул.Юбілейная, 3, в.Рабунь, Вілейскі раён, Мінская вобласць.

Гісторыя правіць

 
Царква ў 1902 годзе

Пабудавана ў 1862 г., на сродкі казны, на месцы былой уніяцкай драўлянай царквы. Асвячоная ў 1863 годзе ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Будоўля вялася з бутавага каменю і цэглы, у стыле разынкавай муроўкі. Першапачаткова дах царквы быў драўляны, пакрыты гонтай, з чатырох бакоў былі разныя люкарні. На пачатку ХХ стагоддзя паўстала патрэба павелічэння будынка: колькасць вернікаў павялічвалася, і маленькая царква не магла змясціць усіх ахвотных. Падчас Першай сусветнай вайны на цвінтары Рабунскай царквы былі пахаваны ў брацкай магіле салдаты, што загінулі ў баях каля вёскі. За савецкім часам, у 1960 годзе царкву зачынілі, частку начыння выкінулі, а астатнюю вывезлі ў суседні храм у вёску Касуту. Пасля закрыцця Рабунскі храм спачатку быў пераабсталяваны ў школьную спартзалу, а пасля – у склад. Каля самой царквы была ўладкована валейбольная пляцоўка, а бутавая агароджа і званіца былі разабраныя. У 1990-м годзе царква была вернута вернікам і адноўлена. Усе царкоўныя рэчы былі вернуты з Касуты ў Рабунь, у тым ліку і старажытны абраз Божай Маці канца ХVIІ стагоддзя[1].

Архітэктура правіць

 

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з прытвора, малітоўнай залы, пяціграннай апсіды. Чатырохсхільны дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнай галоўкай. На фоне бутавай муроўкі вылучаны атынкаваныя вуглавыя лапаткі, аркатурны фрыз, ліштвы арачных аконных і трапецападобнага ўваходнага праёмаў. Унутры ў малітоўную залу шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца прытвор і апсіда.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць