Свята-Успенская царква (Рэчыца)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Рэчыца Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
52°23′34″ пн. ш. 24°00′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата пабудовы | 1873 год |
Гісторыя
правіцьУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1873 годзе з цэглы[1].
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. У сілуэце дамінуе шацёр трох’яруснай званіцы (2 васьмерыкі на чацверыку). Праз шырокую трапезную яна злучана з кубападобным аб’ёмам храма, чатырохсхільны дах якога завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Галоўны ўваход вырашаны вялікім і глыбокім арачным парталам. Атынкаваныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах, крапаваны шырокімі вуглавымі лапаткамі. Паўкруглая апсіда вылучана драўляным іканастасам.
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп.1, спр. 17; ф. 31, воп.3, спр. 366; воп. 1, спр. 21.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Успенская царква (Рэчыца) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Рэчыца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)