Свята-Успенская царква (Спягла)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Спягла Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
![]() Свята-Успенская царква | |
54°44′58″ пн. ш. 26°39′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Спягла |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Маладзечанская епархія |
![]() |
Гісторыя
правіцьУ цэнтры вёскі, на могілках. Пабудавана ў 1923 г. з дрэва.
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства. Асноўны чатырохсценны зруб няправільнай прамавугольнай формы накрыты двухсхільным дахам. Над франтонам галоўнага фасада ўзвышаецца невялікі цыбулепадобны купал на чатырохгранным канічным барабане. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны лучковымі ўваходным і аконнымі праёмамі ў ліштвах, цокальны пояс вылучаны вертыкальнай шалёўкай. Квадратны ў плане прытвор накрыты двухсхільным дахам, над якім узведзена невялікая чатырохгранная шатровая званіца. Невялікая прамавугольная апсіда накрыта 1-схільным дахам.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Свята-Успенская царква (Спягла) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Успенская царква (Спягла) на сайце Radzima.org