Свята-Успенская царква (Цмень 2)

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Цмень 2 Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Славутасць
Свята-Успенская царква
51°58′49″ пн. ш. 26°40′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія БПЦ
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Map

Гісторыя правіць

 
Царква ў 1936 годзе

На могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва. Храм прыпісны да Свята-Мікалаеўскай царквы у в. Рухча 1-я Столінскага раёна

Архітэктура правіць

Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам, да якога з фасада далучаны невялікі прытвор, з тыльнага боку 5-гранная апсіда, над якой 2-схільны дах праз трохвугольныя застрэшкі пераходзіць у вальмавы. Над ім па цэнтры ўзведзены 8-гранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай, над апсідай — макаўка. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх дашчаных ліштвах.

Званіца правіць

Перад храмам пастаўлена 2-ярусная 4-гранная званіца пад шатровым дахам.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць