Свята-Успенская царква (Шышова)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у Беларусі, у вёсцы Шышова Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
52°27′17″ пн. ш. 23°52′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Шышова |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1877 год |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьНа заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1877 годзе з дрэва.
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам, да якога з фасада далучана 2-ярусная (васьмярык на чацвярыку) шатровая званіца і з тылу прамавугольная апсіда з бакавымі нізкімі рызніцамі. Двухсхільны дах над алтарнай часткай завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане шацёр званіцы — макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4