Свята-Ушэсцеўская царква (Вялікая Мядзвядка)

Свята-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Вялікая Мядзвядка Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Размешчана на могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва. Помнік народнага дойлідства.

Славутасць
Свята-Ушэсцеўская царква
53°22′24,8″ пн. ш. 26°21′42,31″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вялікая Мядзвядка
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Навагрудская епархія
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

 
Свята-Ушэсцеўская царква

Працяглы прамавугольны ў плане зруб, накрыты двухсхільным дахам. Франтон даху на галоўным фасадзе прарэзаны 1-яруснай чацверыковай званіцай, чатырохсхільнае пакрыццё якой завершана макаўкай. Такой жа макаўкай завершаны вільчык вальмы над алтарнай часткай. Плоскасныя бакавыя фасады сіметрычна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і брускамі-сцяжкамі ў прасценках. Плоскасць галоўнага фасада поясам-адлівам расчлянёна на 2 ярусы, 1-ы з якіх прарэзаны шырокім прамавугольным уваходным праёмам, 2-і — паўкруглай люкарнай.

Інтэр'ер правіць

У малітоўнай зале перагародкай вылучаны вузкі прытвор, бакавая лесвіца якога вядзе на хоры.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць