Адкрыць галоўнае меню

Свята-Ушэсцеўская царква (Горкі)

Праваслаўны храм
Свята-Ушэсцеўская царква
Church in Horki2.jpg
54°16′48,40″ пн. ш. 30°58′28,10″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Горкі
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Аўтар праекта А. Каміконі
Дата заснавання 1863
Дата пабудовы 2-я пал. XIX ст.
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейнічае

Свята-Ушэсцеўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Горках Магілёўскай вобласці, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

ГісторыяПравіць

Пабудавана ў 1863 г. з цэглы паводле праекта архітэктара А. Каміконі пры Горацкім земляробчым вучылішчы.

АрхітэктураПравіць

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічная чатырохчасткавая кампазіцыя храма складаецца з прамавугольных аб'ёмаў прытвора, трапезнай, малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, апсіды. Сяродкрыжжа вянчае буйны цыліндрычны светлавы барабан з купальным пакрыццём. Другая вертыкальная дамінанта ў сілуэце будынка — 1-ярусная шатровая званіца, надбудавана над прытворам. Фасады завершаны закамарамі, крапаваны лапаткамі, арачнымі нішамі і круглымі разеткамі. Вузкія арачныя аконныя праёмы дэкарыраваны пластычнымі кілепадобнымі ліштвамі. Уваход аформлены кілепадобным парталам.

У інтэр'еры пануе прастора сяродкрыжжа, павялічаная на вышыню барабана і сферычнага купала, абапёртых цераз парусы на вуглавыя пілоны. Прыдзелы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках, асвятляюцца строенымі аконнымі праёмамі. Прамавугольная апсіда адкрыта шырокім арачным прасветам і вылучана трох'ярусным пазалочаным драўляным іканастасам, таксама выкананым у рэтраспектыўна-рускім стылі.

ЛітаратураПравіць

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

СпасылкіПравіць