Свята Трох Каралёў

Трох Каралёў, Багаяўленне — адно з галоўных святаў каталіцкага календару, адзначаецца 6 студзеня. Узнікла ў першыя стагоддзі хрысціянства на Усходзе, у праваслаўнай царкве звязваецца з хрышчэннем Ісуса Хрыста Янам Хрысціцелям і сышэсцем на яго Духа Святога ў выглядзе голуба (19 студзеня). У каталіцызме Багаяўленне святкуецца з 4 ст., яго сімволіка звязваецца з паведамленнем евангелляў, як паганскія цары-варажбіты Каспар, Мельхіёр і Балтазар, папярэджаныя анёлам, прышлі пакланіцца немаўляці Ізусу і прынеслі дары. У памяць гэтага ў касцёлах служаць удзячныя малебны, Хрысту прыносяцца ў ахвяру як цару — золата, як Богу — ладан, як чалавеку — міра. Асвечанай у касцёле крэйдай на дзвярах дамоў пішуць першыя літары іменаў трох каралёў, перамяжаючы іх крыжыкамі, і нумар году, накшталт: +C+M+B AD MMV. «Шчодрым вечарам» напярэдадні гэтага свята заканчваюцца «святыя вечары», г.зн. вечары ад Божага Нараджэння да свята Трох каралёў. Дзецям і сваякам у гэты вечар (05 студзеня) дараць падарункі, раздаюць пірагі. З самога свята пачынаюцца карнавальныя гульні і забавы, якія заканчваюцца на Папялец.

Традыцыйна на вячэру самога свята ў Рэчы Паспалітай пяклі мігдалавы торт або пірог з запечаным у сярэдзіне вялікім мігдалам. Той, каму даставаўся кавалак з гэтым мігдалам, мусіў сваім коштам арганізаваць вечарыну на Папялец; дзяўчыне ў гэтым выпадку варажылі хуткае замужжа. У канцы ХІХ ст. звычай быў крыху зменены, і таго, хто даставаў мігдал, абвяшчалі «мігдаловым каралём», г.зн. ганаровым маршалкам банкету.

Літаратура правіць

  • Белы А. Трох Каралёў // Праект «Наша ежа»

Спасылкі правіць