Святлана Аляксееўна Некіпелава

Святлана Аляксееўна Некіпелава (1 лютага 1944, Бузулук — 21 студзеня 2021) — беларуская актрыса.

Святлана Аляксееўна Некіпелава
Дата нараджэння 1 лютага 1944(1944-02-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 студзеня 2021(2021-01-22) (76 гадоў)
Адукацыя
Тэатр

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў 1944 годзе ў горадзе Бузулук Арэнбургскай вобласці (РСФСР).

У 1965 годзе скончыла акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Актрыса драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста БССР Дзмітрыя Аляксеевіча Арлова).

З 1965 да 1967 года працавала ў складзе трупы Беларускага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску.

З 1967 года і да пачатку 2010-х гадоў з’яўлялася актрысай Купалаўскага тэатра ў Мінску.

Памерла 22 студзеня 2021 года[1].

Тэатральныя працы правіць

  • Раечка — «Залатая карэта» Л.Лявонава
  • Сесіль — «Робін Гуд» С.Заяіцкага
  • Ішмурза — «У ноч зацьмення месяца» М.Карыма
  • Ліса — «Пунсовая кветачка» І.Карнавухавай, Л.Браўсевіч
  • Ліза — «Стары Новы год» М.Рошчына
  • Наташа — «Памяць сэрца» А.Карнейчука
  • Света — «Удовін дом» А.Карнейчука
  • Рамонак, Беласнежка — «Беласнежка і сем гномаў» Л.Табакова, Л.Усцінава
  • Люся — «Эшалон» М.Рошчына
  • Зіна — «Трыбунал» А.Макаёнка
  • Дачка, Лялька — «Зацюканы апостал» А.Макаёнка
  • Святлана — «Таблетку пад язык» А.Макаёнка
  • Дачка — «Святая прастата» А.Макаёнка
  • Верачка — «Верачка» А.Макаёнка
  • Стэла — «Пагарэльцы» А.Макаёнка
  • Мануэла — «Напісанае застаецца» А.Петрашкевіча
  • Герда — «Снежная каралева» Я.Шварца
  • Марына — «Апошняе спатканне» А.Галіна
  • Юлька, Зоська — «Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М.Чарота
  • Мажэйка — «Амністыя» М.Матукоўскага
  • Праскоўя Ілінічна — «Дзядзечкаў сон» Ф.Дастаеўскага
  • Ніна — «Вяртанне» Н.Трапіева
  • Мэры — «Гаральд і Мод» К.Хігінса і Ж.-К.Кар’ера
  • Ала — «І змоўклі птушкі» І.Шамякіна
  • Аліна — «Парог» А.Дударава
  • Зоська — «Раскіданае гняздо» Я.Купалы
  • Баба-Яга — «Царэўна-жабка» Г.Сакаловай
  • Джэсі — «Дабранач, мама!» М.Нормана
  • Місіс Пэдзі — «Дзіўная місіс Сэвідж» Дж. Патрыка
  • Каробачка — «Чычыкаў» М. Гогаля
  • Бабуля — «Снежная каралева» Я.Шварца
  • Маці — «Прыгоды Заранкі і Янкі» В.Бяловай
  • Маці Ганны — «Сымон-музыка» Я.Коласа
  • Жанчына — «Не мой» паводле А.Адамовіча[2].

Фільмаграфія правіць

Зноскі