Святлана Анатолеўна Рыжова

Святлана Рыжова (1 верасня 1976 — 4 красавіка 2013) — беларуская футбалістка.

Футбол
Святлана Рыжова
Нарадзілася 1 верасня 1976(1976-09-01)[1]
Памерла 4 красавіка 2013(2013-04-04) (36 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі
Пазіцыя паўабаронца, абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1991 Беларусь Надзея (Магілёў)
1992—1999 Беларусь Бабруйчанка (Бабруйск)
2000—2004 Польшча Медык (Конін)
2005—2006 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск)
2007—2009 Беларусь Універсітэт (Віцебск)
2010—2011 Беларусь Мінск
2012 Беларусь Надзея-СДЮШАР-7 (Магілёў)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія правіць

На працягу сваёй кар’еры выступала за магілёўскую «Надзею» (1991), «Бабруйчанку» (1992—1999), польскі клуб з Коніна «Медык» (2000—2004), мінскую «Зорку-БДУ» (2005—2006), віцебскі «Універсітэт» (2007—2009), «Мінчанку-БДПУ» (2010—2011). У 2012 годзе абараняла гонар роднага горада Магілёва ў складзе «Надзеі-СДЮШАР-7».

Дасягненні правіць

Сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР 1991 года, чэмпіён (1994, 1995, 1997, 1998, 1999, 2007, 2008, 2009), сярэбраны (1992, 1993, 2005, 2006) і бронзавы (1996, 2011) прызёр чэмпіянату Рэспублікі Беларусь. Уладальнік Кубка Рэспублікі Беларусь (1996, 1997, 1998, 1999, 2009, 2011). Сярэбраны (2001, 2002, 2004) і бронзавы (2000, 2003) прызёр чэмпіянату Польшчы по футболу, сярэбраны (2000, 2002) і бронзавы (2001) прызёр чэмпіянату Польшчы па міні-футболу. У 2004 годзе ў складзе «Бабруйчанкі» Святлана Рыжова дайшла да чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА, што з’яўляецца адным з галоўных дасягненняў жаночага клубнага футбола нашай краіны[2][3].

Зноскі