Бенька

(Пасля перасылкі з Святлана Бень)

Бенька, сапр. Святла́на Ва́цлаваўна Бень (нар. 20 чэрвеня 1975, Віцебск, Беларуская ССР) — беларуская музыка, спявачка, тэатральны рэжысёр, акцёрка, паэтка. Называе сябе найперш паэтам[1]. Шматгадовы лідар гурта «Серебряная свадьба».

Святлана Бень
руск.: Светлана Вацлавовна Залесская
альтэрн.: Сьвятлана Вацлаваўна Залеская
Канцэрт у клубе «Гоголь», 2009 год
Канцэрт у клубе «Гоголь», 2009 год
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Святлана Вацлаваўна Бень
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1975(1975-06-20) (48 гадоў)
Месца нараджэння Віцебск
Краіна Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі Музыка, кампазітар, паэт, рэжысёр
Інструменты Гармонік, канцэрціна, укулеле, казу, катрынка
Жанры Джаз, французскі шансон
Псеўданімы Бенька
Калектывы Серебряная свадьба

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям’і медыцынскіх работнікаў.[2].

Пастаноўшчыца некалькіх спектакляў у віцебскім лялечным тэатры «Лялька». Рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатру лялек («Пэпі Доўгаяпанчоха», «Жудасны спадар Ау», «Хатні вожык», Vermes («Чарвякі») і іншыя)[3]. Стваральніца лялечнага тэатра «Картонка».

З 2005 — лідар фрык-кабарэ-бэнда «Серебряная свадьба», з якім дала мноства канцэртаў у розных краінах свету і запісала некалькі альбомаў. Альбом «Сердечная мускулатура» (2011) атрымаў найвышэйшыя адзнакі экспертаў Experty.by.[4] З 2016 года, калі гурт «Серебряная свадьба» сышоў у «бестэрміновы адпачынак»[5], шмат часу аддае тэатральным праектам, такім як «Из жизни насекомых»[6] (спектакль паводле твораў Мікалая Алейнікава). Выступала ў складзе «Мікракабарэ» з Арцёмам Залескім[7]. У 2017 годзе музыкі ўзялі ўдзел у праекце «(Не)расстраляная паэзія», запісаўшы кампазіцыю на вершы Ізі Харыка[1][8].

У 2020 годзе Бенька не раз выступала на нефармальных «дваровых» канцэртах у розных раёнах Мінска — з гуртом «Разбітае сэрца пацана» і з іншымі музыкамі[9]. З лета 2021 года запісвае песні ў супрацы з берлінскай артысткай Галяй Чыкіс[10].

Зноскі

Спасылкі правіць