Святлана Вікенцьеўна Гіль

Святлана Вікенцьеўна Гіль (нар. 16 сакавіка 1947, Швянчоніс Літоўскай ССР) — беларускі палітык.

Святлана Вікенцьеўна Гіль
Нараджэнне 16 сакавіка 1947(1947-03-16) (74 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці, інжынер-тэхнолаг. Працавала майстрам, старшым тэхнолагам, старшым інжынерам, старшынёй фабрычнага камітэта прафсаюза Брэсцкай фабрыкі верхняга трыкатажу, сакратаром камітэта КПБ Брэсцкага вытворчага дыванова-суконнага аб’яднання, старшынёй Ленінскага раённага Савета народных дэпутатаў горада Брэста, намеснікам генеральнага дырэктара па рабоце з моладдзю Брэсцкага вытворчага дывановага аб’яднання, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства Брэсцкая швейная фірма «Надзея».

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].

УзнагародыПравіць

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі