Святлана Віталеўна Кандрацьева
Святлана Віталеўна Кандрацьева (5 мая 1930, с. Вінагробль, Курскі раён, Курская вобласць, Расія — 15 студзеня 2004) — псіхолаг. Доктар псіхалагічных навук (1978), прафесар (1981). Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000).
Святлана Віталеўна Кандрацьева | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 мая 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 студзеня 2004 (73 гады) |
Месца пахавання | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар псіхалагічных навук (1978) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыла Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава (спецыяльнасць «Псіхалогія», 1950).
Працавала ў Мікалаеўскім педагагічным інстытуце, Украіна (1950—1951, кафедра педагогікі і псіхалогіі, выкладчык); Камянец-Падольскім педагагічным інстытуце (1951—1957, кафедра педагогікі і псіхалогіі, выкладчык); Львоўскім (з 1961 пераведзены ў г. Драгобыч), Драгобыцкім педагагічным інстытуце (1958—1979, з 1966 — загадчык кафедры псіхалогіі); Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 1979, кафедра педагогікі і псіхалогіі, загадчык кафедры, з 1981 — кафедра псіхалогіі, загадчык кафедры, з 1998 — кафедра ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі, загадчык кафедры, з 2000 — навукова-даследчая лабараторыя прафесійнага развіцця асобы, загадчык лабараторыі) .
Памерла 15 студзеня 2004 года, пахавана ў г. Гродна.
Навуковыя інтарэсы: псіхалогія працы і асобы настаўніка; сацыяльная перцэпцыя; псіхалагічная рэгуляцыя камунікатыўнай дзейнасці; фарміраванне асобы (здольнасцяў і характару); сацыяльна-псіхалагічная адаптацыя рабочага ў працоўным калектыве; акмеалагічныя заканамернасці станаўлення прафесіяналізму ў рабоце з людзьмі.
УзнагародыПравіць
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш.
БібліяграфіяПравіць
- Межличностное понимание и его роль в общении : (на материале средней общеобразовательной школы) : автореферат диссертации … доктора психологических наук : 19.00.07 / С. В. Кондратьева. ― Ленинград, 1977.
- Профессионализм в педагогическом общении : монография / С. В. Кондратьева, П. А. Ковалевский, Б. П. Ковалев, Л. М. Даукша. — Гродно, 2003.
- Психология школьного конфликта : социально-перцептивные и рефлексивные аспекты / Б. П. Ковалев, С. В. Кондратьева, Л. А. Семчук. — Гродно, 2001.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Кандрацьева Святлана Вітальеўна // Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, 1940—2012 : біябібліяграфічны слоўнік / Габрусевіч С. А., Роўба Я. А. ― Мінск, 2013. — С. 87—89 : фота.
- Кандрацьева Святлана Віталеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 579. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Кандрацьева Святлана Вітальеўна // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 206—208.