Святлана Георгіеўна Яўсеева
Святлана Георгіеўна Яўсеева (нар. 4 верасня 1932, Ташкент) — руская паэтэса, перакладчык, празаік.
Святлана Георгіеўна Яўсеева | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 верасня 1932 (91 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Муж | Артур Вольскі |
Дзеці | Лявон Вольскі |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, перакладчыца, пісьменніца |
Гады творчасці | з 1954 |
Кірунак | проза, паэзія, пераклад |
Дэбют | 1954, альманах «Сшытак маладосці» |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў сям'і вайскоўца. Скончыла Ташкенцкі педагагічны інстытут (1956) і Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага (1962). У 1962 г. выйшла замуж за беларускага пісьменніка Артура Вольскага і пераехала ў Мінск. Маці беларускага музыкі Лявона Вольскага.
Творчасць
правіцьПершая кніга «Жанчына пад яблыняй» (1962) была сустрэта вельмі добра чытачамі і крытыкай[1]. Зборнікі лірычных вершаў «Маладзік» (1965), «Клічу!» (1974), «Еўразія» (1979), «Апошняе развітанне» (1983), «Шукаю чалавека» (1988) таксама пацвердзілі талент паэтэсы[2].
У. Някляеў сказаў пра яе: «Святлана Яўсеева, якая прыехала з Масквы ў Мінск, даволі хутка стала не столькі рускім, колькі беларускім паэтам, які піша на рускай мове»[3].
Перакладала на рускую мову вершы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, А. Вярцінскага, Н. Тулупавай і інш.
Зноскі
- ↑ Слуцкі Б. А. Першыя вершы Святланы Яўсеяваў // Октябрь. — М.: 1961. — № 1.
- ↑ Тулупава Н. І. Яўсеева Святлана Георгіеўна // Энцыклапедыя Літаратуры і мастацтва. — Мн.: БелЭн, 1987. — Т. 5. — С. 700.
- ↑ Загадка аднаго верша(недаступная спасылка). Верш дня. Часопіс «Сонечны вецер» (красавік 2007). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2020.
Літаратура
правіць- Вярцінскі А. Узыходжанне // Літаратура і мастацтва, 1965, 29 кастрычніка
- Дмитриев О. Против инерции // Поэзия, 1976, выпуск 17
- Яўсеева Святлана Георгіеўна // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Т. 6. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.