Святлана Андрэеўна Навумава

(Пасля перасылкі з Святлана Навумава)

Святлана Андрэеўна Навумава (29 лютага 1956, Каўнас — 10 сакавіка 2011, Мінск) — вядомы беларускі вучоны — палітолаг і паліттэхнолаг.

Святлана Андрэеўна Навумава
Дата нараджэння 29 лютага 1956(1956-02-29)
Месца нараджэння г. Каўнас, Літоўская ССР
Дата смерці 10 сакавіка 2011(2011-03-10) (55 гадоў)
Месца смерці г. Мінск, Беларусь
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковы работнік
Навуковая сфера паліталогія, тэорыя палітыкі, тэорыі дэмакратыі, публічная палітыка, сучасны палітычны працэс
Месца працы ЕГУ
Альма-матар МДУ

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася ў г. Каўнасе, Літоўскай ССР. У перыяд з 1973 па 1978 год навучалася на гістарычным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яе аднакурснікам, у прыватнасці, быў вядомы сёння расійскі палітолаг Вячаслаў Ніканаў.

З 1982 г. вучылася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску, у 1988 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па філасофіі.

З 1987 па 1994 гады выкладала ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, з 1994 па 2001 гады працавала ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы пры БДУ, брала ўдзел у дзейнасці Прэзідэнцкай камісіі па адукцыі. Адначасова працавала ў Міжнародным інстытуце палітычных даследаванняў у Мінску.

З 2001 па 2004 год была кіраўніком кафедры палітычных і сацыяльных навук у ЕГУ, а пасля закрыцця ЕГУ ў Мінску брала актыўны ўдзел у барацьбе за аднаўленне ўніверсітэта ў выгнанні. У новым ЕГУ ў Вільні стала дырэктарам магістарскай праграмы па еўрапейскіх даследаваннях. З 2005 па 2009 гг. працавала прафесарам на факультэце філасофіі і палітычных навук. Была судырэктарам рэгіянальнага цэнтра найноўшых даследаванняў і адукацыіі і сурэдактарам навуковага часопіса «Перекрестки. Журнал исследований Восточно-европейского пограничья». За час сваёй працы ў ЕГУ падрыхтавала некалькі дзесяткаў магістраў палітычных навук, многія з кіраўнікоў беларускіх НДА атрымалі падрыхтоўку ў магістарскіх праграмах пад кіраўніцтвам С. А. Навумавай. У ЕГУ чытала курсы «уводзіны ў палітычную навуку», «уводзіны ў паліталогію», «асновы палітычнай тэорыі», «сучасныя тэорыі грамадзянскай супольнасці», «Беларусь як палітычны праект».

Як паліттэхнолаг і палітычны кансультат працавала ў выбарчых кампаніях на прэзідэнцкіх выбарах 1994, 2001 і 2010 года, выбарах у Вярхоўны Савет 1995 года, выбарах у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 2000 г. Была адным з заснавальнікаў і актыўных удзельнікаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» і працавала ў штабе кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Някляева. Пасля акцый пратэсту ў сувязі з вынікамі выбараў яе выклікалі ў КДБ, праводзілі вобшукі, што адмоўна адбілася на стане яе здароўя.

Святлана Андрэеўна Навумава памерла 10 сакавіка 2011 года ў Мінску пасля працяглай полікістознай хваробы нырак.

Навуковая дзейнасцьПравіць

У сферы навуковых інтарэсаў Навумавай былі паліталогія, тэорыя палітыкі, тэорыі дэмакратыі, публічная палітыка, сучасны палітычны працэс. Займалася навуковымі даследаваннямі ў галіне паліталогіі, працавала ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы і Міжнародным інстытуце палітычных даследаванняў у Мінску. Праходзіла стажыроўкі ў Расіі (1991), Канадзе (1997), ЗША (1999), Нідэрландах (2008).

КнігіПравіць

  • С. Наумова. Белорусская высшая школа как закрытая система Высшее образование в Беларуси: вызовы интернационализации. — Вильнюс: ЕГУ, 2007;
  • S. Naumova. Political Communication: Theoretical Models// The Methodology of Political Discourse, Vol. 2. Minsk, 2000;
  • S. Naumova. Political Ideologies// Towards Democracy through Civil Society edited by P. Fenrych, U. Rouda. Szczecin, 1999, pp. 59–70;
  • S. Naumova, I. Bugrova, Elections and the Election Process// Towards Democracy through Civil Society edited by P. Fenrych, U. Rouda. Szczecin, 1999, pp. 135–154;
  • S. Naumova. Political Communication// Towards Democracy through Civil Society edited by P. Fenrych, U. Rouda. Szczecin, 1999, pp. 195–208;
  • S. Naumova. Determination of Semantic Fields of Political Notions// The Methodology of Political Discourse. Minsk, 1998;
  • S. Naumova. Mass-Media and Political Parties// Analytical Bulletin of the Belarusian Association of Think Tanks, #2. Minsk, 1998;
  • С. Наумова. Что надо знать о политике. Москва, РОСТ, Мирос, 1997, ISBN 5-7084-0133-8, наклад 10000 ас., 304 с.; вучэбны дапаможнiк для XI класа
  • S. Naumova. Integration as Social Utopia of Post-Soviet Political Consciousness// Vector, #1, 1997;
  • S. Naumova. The Political System of Society: Theoretical Approaches. Minsk, 1997;
  • S. Naumova. Sociology and Political Science in the 20th Century. A textbook for teachers. Minsk, 1995

Сям'яПравіць

Бацька — Навумаў Андрэй Рыгоравіч (1912—1982) — удзельнік Савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, удзельнічаў у вызваленні Літвы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Быў настаўнікам рускай мовы, а пасля — дырэктарам сярэдняй школы.

Маці — Навумава (Ігнатовіч) Рэгіна Францаўна (1925—1980) — скончыла гістарычны факультэт МДУ у 1951 г., выкладала навуковы камунізм.

Муж — Горлаў Валерый Васільевіч (1949—1997) — кандыдат матэматычных навук, член «Амерыканскай матэматычнай супольнасці», выкладаў у БДУ, дзе фактычна стварыў кірунак матэматычнай логікі.

Сын — Горлаў Андрэй Валер'евіч (нар. 1984 г.) — бакалаўр паліталогіі.

КрыніцыПравіць