Святлана Пятроўна Кацуба
Святлана Пятроўна Кацуба (нар. 6 жніўня 1959, Катоўск, Адэская вобласць, УССР) — беларускі юрыст, член Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Гомельскай вобласці (з 2009). Кандыдат юрыдычных навук (1999), дацэнт (2000).
Святлана Пятроўна Кацуба | |
---|---|
Род дзейнасці | юрыст |
Дата нараджэння | 6 жніўня 1959 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
БіяграфіяПравіць
У 1978 годзе скончыла Гомельскае музычна-педагагічнае вучылішча. З 1978 па 1984 год працавала настаўніцай пачатковых класаў СШ № 45 г. Гомеля.
З 1984 па 1986 год працавала метадыстам метадычнага кабінета гарадскога аддзела адукацыі Гомеля.
У 1985 годзе скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Гісторыя».
З 1986 па 1993 год працавала выкладчыцай дысцыплін «Грамадазнаўства» і «Асновы дзяржавы і права» у Гомельскім педагагічным вучылішчы.
У 1993 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства». З 1994 па 1999 год працавала старшым выкладчыкам кафедры правазнаўства Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны.
У 1999 годзе скончыла аспірантуру пры Інстытуце філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
З 1999 года працавала загадчыцай кафедры «Гаспадарчае права» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта імя П. В. Сухога.
У 2011 годзе, пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Еўрапейскім саюзам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога разгону акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010 года, была ўключана ў спіс беларускіх дзяржаўных дзеячаў і чыноўнікаў, на якіх ЕС былі накладзеныя санкцыі[1][2]. У 2012 годзе Савет Еўрапейскага саюза прызнаў С. П. Кацубу адказнай, як члена Цэнтрвыбаркама, за парушэнне міжнародных выбарчых стандартаў на прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня 2010 года і на парламенцкіх выбарах у верасні 2012 года[3].
З 2016 года працавала загадчыцай кафедры «Сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплін» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта імя П. В. Сухога.
31 жніўня 2020 года Святлана Кацуба была ўключана ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі яна арганізавала і падтрымала фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[4].
УзнагародыПравіць
- ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2002);
- ганаровая грамата Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў (2008);
- грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009).
Зноскі
- ↑ Опубликован черный список невъездных в ЕС белорусов (дополнено) (2 февраля 2011). Праверана 22 чэрвеня 2020.
- ↑ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) No 84/2011 of 31 January 2011 amending Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus
- ↑ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
- ↑ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС