Святлана Явар
Святлана Явар (сапр. Святлана Барысаўна Сачанка, 11 ліпеня 1968, Мінск — 15 чэрвеня 2011, Мінск) — беларуская паэтэса, літаратуразнавец.
Святлана Явар | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | 11 ліпеня 1968 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 15 чэрвеня 2011 (42 гады) |
Месца смерці: | |
Пахаванне: | |
Бацька: | Барыс Іванавіч Сачанка |
Альма-матар: | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | пісьменніца, паэтэса, літаратуразнавец |
БіяграфіяПравіць
Малодшая дачка пісьменніка Барыса Сачанкі. Скончыла філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі. Працавала ў розных беларускіх выдавецтвах, ва ўніверсітэце культуры, Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны.
Памерла 15 чэрвеня 2011 года. Паводле В. Шніпа, яе цела знайшлі з вершам, прысвечаным бацькам[1]. Была крэміравана ў крэматорыі на Паўночных могілках[2]. Прах пахаваны побач з магілай бацькі, Барыса Сачанкі, на Усходніх могілках Мінска[3].
БібліяграфіяПравіць
- «Раніца ў туманах» (Мінск: Бібліятэка часопіса «Маладосць», 1994)
- «Белы месяц» (Мінск: Мастацкая літаратура, 1994)