Святы Лука малюе Мадонну

Святы Лука малюе Мадонну — карціна нідэрландскага  (руск.) мастака Рагіра ван дэр Вэйдэна, створаная ім каля 1435—1440 года, арыгінал якой цяпер захоўваецца ў Бостанскім Музеі вытанчаных мастацтваў  (руск.)[1]. Вядомыя тры аўтарскія копіі.

Рагір ван дэр Вэйдэн
Святы Лука малюе Мадонну. каля 1435–1440
Матэрыял дрэва
Тэхніка тэмпера
Памеры 137.5 × 110.8 см
Музей вытанчаных мастацтваў  (руск.), Бостан
(інв. 93.153)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Рагір ван дэр Вэйдэн
Святы Лука малюе Мадонну. каля 1440
Матэрыял дрэва
Тэхніка тэмпера
Памеры 137 × 107 см
музеі Грунінгэ  (ням.), Бругэ
(інв. 93.153)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Рагір ван дэр Вэйдэн
Святы Лука малюе Мадонну. 1475–1500
Матэрыял дрэва
Тэхніка тэмпера
Памеры 102 × 108,5 см
Эрмітаж, Санкт-Пецярбург
(інв. 93.153)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Рагір ван дэр Вэйдэн
Святы Лука малюе Мадонну. каля 1450
Матэрыял дрэва
Тэхніка тэмпера
Памеры 138 × 110 см
Старая пінакатэка, Мюнхен
(інв. 93.153)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іканаграфія

правіць

На карціне паказаны евангеліст Лука, апякун мастакоў, звернуты да Дзевы Марыі, якая трымае Дзіцятка Ісуса на каленях. Ван дэр Вэйдэн, верагодна, завяршыў працу паміж 1435 і 1440 для Гільдыі Святога Лукі ў Бруселі[2]. Атмасфера панэли часткова дасягаецца за кошт выкарыстання к'яраскура  (руск.) і багатай іканаграфіі з сімвалічнымі матывамі. Фігуры размешчаны ў барджыянскім інтэр’еры, які змешчаны на фоне ўнутранага двара, ракі з горадам і экспансіўнага пейзажу.

У двары знаходзіцца абгароджаны сад (так званы Hortus conclusus), адзін з многіх сімвалаў чысціні Дзевы Марыі. Выявы Адама і Евы, высечаныя на падлакотніках крэсла Марыі, падкрэсліваюць ролю яе сына ў адкупленні чалавецтва ад першароднага граху.

Рагір быў пад моцным уплывам Яна ван Эйка, і карціна ў многіх аспектах з’яўляецца вольнай копіяй «Мадонны канцлера Ралена»[3]. Гэта можна бачыць па агульнай кампазіцыі, асабліва аркам, элементам ландшафту і колерамі вопраткі персанажаў. Аднак апошнія інвертаваны, таксама ван Вэйдэн робіць шмат іншых адхіленняў.

Лука намаляваны галоўным персанажам, яго прафесія мастака моцна і рэалістычна паказана як рамяство 15-га стагоддзя, як яго майстэрства. Лука карыстаецца тэхнікай сярэбранай іголкі  (руск.), вельмі цяжкай манерай для малявання 'на ляту', як паказана на карціне. Акрамя таго, ван дэр Вэйдэн асацыюе Луку з сабой, надае яму знешнее падабенства амаль на ўзроўні аўтапартрэту[4].

«Святы Лука малюе Мадонну», верагодна, падараваны Гарадскому мастаку Бруселя, пасля яго вучнёўства ў Рабера Кампена[5]. Паколькі праца паказвае заступніка мастакоў ва ўзаемадзеянні з членамі Святой Сям’і, яна можа адлюстроўваць змены статуса мастакоў ад рамеснікаў да стваральнікаў мастацтва, якія адбываліся ў XV стагоддзі[6].

Вядомыя тры аўтарскія копіі, якія захоўваюцца ў музеі Грунінгэ  (ням.) ў Бругэ, Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу і Старой пінакатэцы ў Мюнхене[7].

Бостанская панэль заснавана на арыгінале, яна змяшчае моцна перапрацаваныя падмалёўкі, якія адсутнічаюць на іншых варыянтах. Яна знаходзіцца ў адносна дрэнным стане, паверхні быў нанесены значны ўрон, нягледзячы на інтэнсіўныя працы па аднаўленні і ачыстцы, якія пачаліся ў 1932 годзе.

Зноскі

  1. www.mfa.org Saint Luke Drawing the Virgin (англ.)
  2. Gardner, Helen; Kleiner, Fred. Gardner’s Art Through the Ages: the Western Perspective, Volume 2. Boston: Wadsworth Cengage Learning, 2009. ISBN 0-4955-7364-7, p. 406
  3. ван Эйк залічваецца ў якасці першакрыніцы на аснове свайго звычайнага статусу, бо лічыцца, што іменна ён уплываў на Рагіра. Аднак шэраг гісторыкаў мастацтва сцвярджаюць, што паколькі карціны былі завершаны ў дыяпазоне 1934-35, то яны маглі быць створаны прыблізна адначасова.
  4. Rothstein, 4
  5. Ishikawa (1990), 59
  6. Kann, 15
  7. van Calster, 465