Марк (евангеліст)

апостал
(Пасля перасылкі з Святы Марк)

Марк (стар.-грэч.: Μάρκος, лац.: Marcus) — адзін з чатырох евангелістаў, епіскап александрыйскі.

Евангеліст Марк
Сімвалічная выява  (руск.) Марка ў выглядзе Льва на стараабрадчай іконе ў Веткаўскім музеі народнай творчасці

Паводле паходжання іудзей, паводле біблейскага падання, нарадзіўся ў Іерусаліме. Яго маці Марыя была гарачай паслядоўніцай Ісуса Хрыста, і яе дом служыў месцам сходак для яго прыхільнкаў. Тут Марк далучыўся да хрысціянскай абшчыны і першапачатковае імя Іаан замяніў на Марка. Яшчэ ў юнацтве прымаў удзел у месіянскай дзейнасці апосталаў Паўла і Варнавы. Належаў да 70 меншых апосталаў — вучняў Хрыста і з'яўляўся відавочцам некаторых падзей з евангельскай гісторыі.

Будучы спадарожнікам апосталаў Паўла і Варнавы, вёў прапаведніцкую дзейнасць у Антыёхіі (Сірыя), а потым з Варнавай наведаў востраў Кіпр. Пасля стаў неразлучным спадарожнікам апостала Пятра, які ў сваім першым пасланні называе яго сваім духоўным сынам. Калі апостал Пётр знаходзіўся ў рымскім зняволенні, Марк служыў яму як верны і шчыры вучань. Аб ім пахвальна адзываецца і апостал Павел у сваіх пасланнях. Пасля пакутніцкай смерці Пятра і Паўла ў Рыме Марк пасяліўся ў егіпецкай Александрыі, дзе заснаваў хрысціянскую епархію і быў яе першым епіскапам. Там жа ён і памёр пакутніцкай смерцю.

Хрысціянская царква прылічыла яго да святых і лічыць яго аўтарам аднаго з чатырох кананічных евангелляў (Гл.далей: Евангелле ад Марка).

Зноскі

Літаратура

правіць