Святы Украіны

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Святы Украіны — афіцыйныя святочныя дні ва Украіне. 

Спіс правіць

Дата Назва  Заўвагі
1 студзеня Новы год Нерабочы дзень з 1948 года
8 сакавіка Міжнародны жаночы дзень Нерабочы дзень з 1966 года
- Вялікдзень (Пасха) Рэлігійнае свята з 1991 года[1] (юліянскі каляндар)
- Троіца Рэлігійнае свята з 1991 года[1] (юліянскі каляндар)
1 мая Дзень працы Да 2018 года 2 мая таксама было выходным днём[2]
8 мая Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939 – 1945 З 2024 года ў памяць заканчэння Другой сусветнай вайны і перамогі саюзнікаў над нацысцкай Германіяй
28 чэрвеня Дзень Канстытуцыі Украіны З 1997 года ў гонар Канстытуцыі Украіны[3]
15 ліпеня[4] Дзень украінскай дзяржаўнасці У памяць хрышчэння Русі (28 ліпеня да 2023 года[5])
24 жніўня Дзень незалежнасці Украіны У памяць абвяшчэння незалежнасці ад СССР[6]
1 кастрычніка[4] Дзень абаронцаў Украіны Нерабочы дзень з 2015 года[7] (14 кастрычніка да 2022 году[8])
25 снежня[9][10] Божае Нараджэнне Нерабочы дзень з 2017 года[11], таксама ў 1991[1]-2023 гадах адзначалася 7 студзеня[12][13][14]

Калі святочны дзень прыпадае на выхадны (напрыклад, суботу ці нядзелю), наступны працоўны дзень (напрыклад, панядзелак) таксама ператвараецца ў афіцыйны выхадны.

Калі паміж дзяржаўным святам і іншым выхадным днём толькі адзін або толькі два працоўныя дні, то Кабінет міністраў Украіны звычайна рэкамендуе пазбегнуць гэтага разрыву, пераносячы гэтыя працоўныя дні на пэўную суботу (гэта значыць мець бесперапынны адпачынак, але кампенсаваць гэта працай у іншы дзень, які будзе выхадным). Звычайна такія рэкамендацыі тычацца толькі тых супрацоўнікаў, у якіх выхаднымі з’яўляюцца субота і нядзеля.

Да пераходу Праваслаўнай Царквы Украіны[15] і Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы[16] на перагледжаны юліянскі каляндар у верасьні 2023 году ўсе рэлігійныя сьвяты адзначаліся паводле юліянскага календара, з таго часу Каляды афіцыйна сьвяткуюцца 25 снежня.[17]

У 2017—2022 гадах Каляды ва Украіне адзначаліся ў 2 дні — 7 студзеня (дата свята паводле юліянскага календара) і 25 снежня (дата свята паводле грыгарыянскага і перагледжанага юліянскага календара).[18] З 2023 года Каляды ва Украіне афіцыйна святкуюць толькі 25 снежня.[19][20][21][22]

Святы, якія адзначаюцца сілавымі арганізацыямі правіць

 
Сцяг Украіны
  • 26 сакавіка — Дзень Нацыянальнай гвардыі
  • 30 красавіка — Дзень пагранічніка
  • 6 мая — Дзень мотастралковых войск
  • 18 мая — Дзень рэзервіста
  • 23 мая — Дзень нараджэння марской пяхоты, Дзень Герояў Украіны
  • 4 ліпеня — Дзень паліцыі
  • 8 ліпеня — Дзень ВПС і войск СПА
  • Першая нядзеля ліпеня — Дзень Ваенна-марскога флоту;[23] З 1997 па 2011 год гэты дзень адзначаўся 1 жніўня[24][25]
  • 29 ліпеня — Дзень сіл спецыяльных аперацый
  • 8 жніўня — Дзень сувязі
  • Першая нядзеля верасня — Дзень войск тэрытарыяльнай абароны
  • 7 верасня — Дзень войск ваеннай разведкі
  • 9 верасня — Дзень бранятанкавых войск
  • 14 верасня — Дзень мабілізаваных ваеннаслужачых
  • 29 кастрычніка — Дзень фінансіста
  • 3 лістапада — Дзень ракетных войск і артылерыі
  • 3 лістапада — Дзень інжынернага корпуса
  • 21 лістапада — Дзень дэсантна-штурмавых войск[26][27][28]
  • 6 снежня — Дзень Узброеных Сіл Украіны; у розных гарадах Украіны[29] праходзяць святочныя феерверкі і салюты. Свята заснавана ў 1993 годзе Вярхоўнай Радай Украіны.[30]
  • 12 снежня — Дзень сухапутных войск
  • 23 снежня — Дзень ваеннаслужачага аператыўнага кантролю

Іншыя нацыянальныя святы правіць

 
Святкаванне Дня Еўропы на Хрэшчатыку ў Кіеве. 19 мая 2012 г.

Фіксаваная дата правіць

Дні памяці ўкраінскіх перамог падчас расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе правіць

Пачынаючы з 2023 года Днямі памяці і пашаны ў сувязі з перамогамі Украіны падчас цяперашняга (з 2022) расійскага ўварвання адзначаюць наступныя дні:

  • 13 сакавіка — Дзень Перамогі ў баях пад Вазнясенскам
  • 26 сакавіка — Дзень Перамогі ў Ахтырскай бітве
  • 28 сакавіка — Дзень Перамогі ў Ірпенскай бітве
  • 31 сакавіка — Дзень перамогі ў бітве пад Бучай і зняцця аблогі Чарнігава
  • 4 красавіка — Дзень Перамогі ў Сумскай і Глухаўскай бітвах
  • 8 красавіка — Дзень Перамогі ў Мікалаеўскай бітве
  • 14 мая — Дзень перамогі ў бітве пад Харкавам
  • 4 чэрвеня — Дзень памяці загінуўшых дзяцей і маладых ахвяр вайны
  • 11 лістапада — Дзень вызвалення Херсона
 
Велікодная паштоўка (аўтар Жак Гніздоўскі)

Рухомыя даты правіць

  • Вялікі чацвер — адзначаецца за тры дні да заходнехрысціянскага і усходнехрысціянскага Вялікадня
  • Вялікая пятніца — адзначаецца за два дні да заходнехрысціянскага і усходнехрысціянскага Вялікадня
  • Вялікая субота — адзначаецца ў суботу перад заходнехрысціянскім і усходнехрысціянскім Вялікаднем
  • Светлы панядзелак — панядзелак пасля усходнехрысціянскага Вялікадня
  • Свята Ушэсця — чацвер за восем дзён да Пяцідзесятніцы
  • Нядзеля Пяцідзесятніцы па грыгарыянскім календары — 7-я нядзеля пасля Вялікадня, адзначаная каталікамі і большасцю пратэстантаў
  • Духоўны панядзелак — панядзелак пасля Пяцідзесятніцы
  • Дзень памяці ахвяр Галадамору — апошняя субота лістапада

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в Про внесення змін і доповнень до Кодексу законів про працю Української РСР при переході до ринкової економіки (укр.). Офіційний вебпортал парламенту України. Праверана 19 ліпеня 2023.
  2. Рада зробила 25 грудня вихідним днем. BBC Україна [украінская]. 2017-11-16. Праверана 2017-11-16.
  3. Про внесення доповнення до статті 73 Кодексу законів про працю України (укр.). Офіційний вебпортал парламенту України. Праверана 19 ліпеня 2023.
  4. а б Рада змінила дати трьох свят – Різдва, Дня Української Державності, Дня захисників і захисниць (укр.). www.ukrinform.ua (14 ліпеня 2023). Праверана 19 ліпеня 2023.
  5. Про внесення змін до статті 73 Кодексу законів про працю України щодо встановлення святкового дня - Дня Української Державності (укр.). Офіційний вебпортал парламенту України. Праверана 19 ліпеня 2023.
  6. Про внесення змін до статті 73 Кодексу законів про працю України (укр.). Офіційний вебпортал парламенту України. Праверана 19 ліпеня 2023.
  7. Урядовий Кур'єр: В Україні з’явився ще один вихідний: 14 жовтня — День захисника України
  8. Про внесення зміни до статті 73 Кодексу законів про працю України (укр.). Офіційний вебпортал парламенту України. Праверана 19 ліпеня 2023.
  9. В Україні 25 грудня — вихідний день, а 2 травня — робочий день
  10. Свабода, Радыё. Царкоўная дэмакратыя падчас вайны. Ва Ўкраіне паступова пераходзяць на сьвяткаваньне Калядаў 25 сьнежня . Радыё Свабода (22 снежня 2022). Праверана 19 ліпеня 2023.
  11. Про внесення змін до статті 73 Кодексу законів про працю України щодо святкових і неробочих днів (укр.). Офіційний вебпортал парламенту України. Праверана 19 ліпеня 2023.
  12. Свабода, Радыё. Вярхоўная Рада Ўкраіны перанесьла сьвяткаваньне Раства на 25 сьнежня . Радыё Свабода (14 ліпеня 2023). Праверана 19 ліпеня 2023.
  13. Свабода, Радыё. Праваслаўная царква Ўкраіны з 1 верасьня пераходзіць на новаюльянскі каляндар. Што зьменіцца . Радыё Свабода (24 мая 2023). Праверана 19 ліпеня 2023.
  14. Свабода, Радыё. Гістарычнае рашэньне: грэка-каталікі ва Ўкраіне пераходзяць на новы каляндар . Радыё Свабода (6 лютага 2023). Праверана 19 ліпеня 2023.
  15. RFE/RL. "Orthodox Church Of Ukraine Approves Calendar Switch In Widening Diversion From Russia". RadioFreeEurope/RadioLiberty [англійская]. Праверана 2023-07-20.
  16. HISTORICAL DECISION: THE UGCC IN UKRAINE SWITCHES TO A NEW CALENDAR (англ.). Ukrainian Greek Catholic Church. Праверана 20 ліпеня 2023.
  17. Parliament changes dates of Christmas, Statehood Day, Day of Defenders (англ.). Ukrinform (14 ліпеня 2023). Праверана 14 ліпеня 2023.
  18. Poroshenko Signs Law Declaring 25 December Public Holiday, Radio Free Europe/Radio Liberty (29 November 2017)
  19. Parliament changes dates of Christmas, Statehood Day, Day of Defenders (англ.). Ukrinform (14 ліпеня 2023). Праверана 14 ліпеня 2023.
  20. Now officially: the Verkhovna Rada relocated Christmas to December 25(нявызн.). Ukrainska Pravda – Zhyttia ("Life") (14 ліпеня 2023). Праверана 14 July 2023.
  21. Zelensky Introduces Proposed Draft Law to Change Holiday Dates (англ.). Get the Latest Ukraine News Today - KyivPost. Праверана 29 чэрвеня 2023.
  22. Zelensky submitted to the Verkhovna Rada a law on changing holiday dates (англ.). babel.ua (28 чэрвеня 2023). Праверана 29 чэрвеня 2023.
  23. Ukrainian Navy to celebrate its holiday on first Sunday of July — decree Архівавана 16 ліпеня 2015 года., Interfax-Ukraine (12 June 2015)
  24. Reif, Joe (2001). The Global Road Warrior: 100 Country Handbook for the International Business Traveler (3 ed.). World Trade Press. p. 781. ISBN 1-885073-86-0. Архівавана з арыгінала 2016-02-04. Праверана 2015-11-25.
  25. Ukraine Intelligence & Security Activities and Operations Handbook. International Business Publications, USA. 2009. p. 250. ISBN 978-0-7397-1661-8. Архівавана з арыгінала 2016-05-11. Праверана 2015-11-25.(недаступная спасылка)
  26. День десантників вирішили перенести. Українська правда. Архівавана з першакрыніцы 13 January 2018. Праверана 27 March 2018.
  27. Указ Президента України №380/2017 від 21 листопада 2017 року "Про День Десантно-штурмових військ Збройних Сил України". president.gov.ua. Адміністрація Президента України (21 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2017. Праверана 2 снежня 2017.
  28. "Poroshenko: 469 Ukrainian paratroopers killed in Donbas amid war". UNIAN. Архівавана з арыгінала 2017-12-01. Праверана 2017-12-02.
  29. Festive fireworks and salutes to take place in 9 cities on Sunday Архівавана 24 снежня 2010 года., UNIAN (3 December 2009)
  30. Ukraine marks Armed Forces Day (Video), UNIAN (06 December 2017)
  31. а б Day of Remembrance of Ukraine’s Defenders marked today, Ukrinform (29 August 2020)