Свяцілавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Свяці́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Свяцілавічы.

Свяцілавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Веткаўскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Свяцілавічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 870
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Глухаўскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Свяцілавіцкі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. У 1935 годзе сельсавет рэарганізаваны ў беларускі. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Свяцілавіцкага сельсавета 8 населеных пунктаў[1]. 27 жніўня 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рэчкаўскага сельсавета, 23 кастрычніка 1997 года — тэрыторыя скасаванага Навілаўскага сельсавета. У 2009 годзе скасавана вёска Скачок[2], у 2011 годзе — вёскі Акшынка, Быкавец, Габраўка, Гарусты, Гута, Новаіванаўка, Новы Малкаў, Петраполле, Рудня-Гулева, Рудня-Шлягіна, Рыслаўль, Рэчкі, Стары Малкаў, Старыя Грамыкі, Сымонаўка, Сяліцкая, Ухова, Хізы, пасёлкі Залужжа, Зарэчча, Камылін, Несцераўка, Падлогі, Падлужжа, Першамайскі, Пралетарскі, Усохі[3], у 2017 годзе — пасёлак Малінаўка[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1037 чалавек[5], з іх 92,3 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,0 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 870 чалавек[7].

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года Свяцілавічы апынуліся на мяжы зоны высокага радыяцыйнага забруджвання. У 2004 годзе забруджванне глебы цэзіем-137 складала 19,38 Кі/км², стронцыем-90 — 0,43 Кі/км².

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 78. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 125 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района Архівавана 22 студзеня 2021.
  3. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района Архівавана 5 чэрвеня 2021.
  4. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 15 сентября 2017 г. № 137 Об упразднении сельских населенных пунктов Архівавана 6 чэрвеня 2021.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • «Памяць. Гіст.-дакум. Хроніка Веткаўскага р-на. У 2-х кн.» Мінск, 1997 г., кн.1-2;
  • «Список населенных мест Гомельского округа», Гомельское окружное статистическое бюро, г. Минск, 1927 г., с. 70-71;
  • «Гісторыя Беларусі (у шасці тамах). Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII ст.)», г. Мінск, «Экаперспектыва», 2004 г., Т. 3, с. 302—303;
  • Марцэлеў С. В., рэдкалегія: Пашкоў Г. П. (галоўны рэдактар) і інш., «Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя», г. Мінск, БелЭн., 2004 г., ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0, Гомельская вобласць Т. 1, кн. 1, с. 213—214, 253.

Спасылкі правіць