Свірэпавы алей
(Пасля перасылкі з Свірэпіцавы алей)
Свірэ́павы алей — тлусты алей, атрымліваемы з насення свірэпіцы.
Свірэпавы алей мае зеленавата-буры колер. Паўвысыхальны алей. Утрымлівае ў сабе 31—47 % па масе трыгліцэрыдаў ненасычанай эрукавай кіслаты. Шчыльнасць 918 кг/м³. Застывае пры тэмпературы −8 °С. Не раствараецца ў вадзе, этаноле і метаноле.
Выкарыстоўваецца ў вытворчасці пакосту, алкідных смол і мыла, складнік змазачных матэрыялаў. Рафінаваны свірэпавы алей — харчовы прадукт.
Літаратура правіць
- Свірэпавы алей // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 263. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).