Свіслацкі сельсавет (Пухавіцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Сві́слацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — пасёлак Дружны.

Свіслацкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Пухавіцкі раён
Уключае 2 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Дружны
Дата ўтварэння 28 мая 2013
Насельніцтва (2019) 13 974
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222823
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Геаграфія правіць

 
Мацяры́нскае возера

Гідраграфія правіць

На тэрыторыі сельсавета цячэ рака Свіслач і знаходзяцца вадасховішча Земснарад і возера Мацярынскае.

Гісторыя правіць

 
Могілкі каля Дукоры.

Утвораны як пасялковы савет. 28 мая 2013 года пассавет рэарганізаваны ў сельсавет з цэнтрам у гарадскім пасёлку Свіслач[1]. 22 лістапада 2021 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Дружны[2].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (Свіслач і Дружны) — 11904 чалавекі[3], з іх 77,2 % — беларусы, 15,4 % — рускія, 5,2 % — украінцы, 0,4 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года (34 населеныя пункты) — 13974 чалавекі[5].

Дынаміка правіць

Пасёлак Дружны і Свіслач з 1998 года маюць станоўчы натуральны прырост насельніцтва. Перавышэнне нараджальнасці над смяротнасцю — ад 30 да 45 % у залежнасці ад года. Адметнай асаблівасцю насельніцтва п. Дружны з'яўляецца адукацыйны ўзровень — да 55 % насельніцтвы маюць вышэйшую адукацыю або з’яўляюцца студэнтамі ВНУ.

Рэлігія правіць

На 1 студзеня 2017 года ў сельсавеце налічваецца 4 рэлігійныя грамады, якія зарэгістраваны ў Мінскам абласным выканаўчым камітэце і пастаўлены на ўлік у Пухавіцкім райвыканкаме. З іх дзве праваслаўныя грамады і дзве грамады евангельскіх хрысціянаў баптыстаў.

Эканоміка правіць

Свіслацкі сельсавет — прамысловы цэнтр Пухавіцкага раёна, яго паступленні ў бюджэт складаюць каля 40 % ад усіх паступленняў Пухавіцкага раёна. Тымчасова, у сельсавеце пражывае толькі каля 17 % ад колькасці насельніцтва Пухавіцкага раёна.

Прадпрыемствы:

Склад правіць

Свіслацкі сельсавет уключае 2 населеных пункта:

Зноскі

Літаратура правіць

  • Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9