Свістуны (фільм)
«Свістуны́» або «Гамера» (рум.: La Gomera) — мастацкі фільм 2019 года рэжысёра Карнэліу Парумбою[2].
Свістуны | |
---|---|
рум.: La Gomera | |
Жанр | кінакамедыя |
Рэжысёр | |
У галоўных ролях |
|
Працягласць | 97 хв. |
Краіна | |
Мова | румынская |
Год | 2019, 10 студзеня 2020, 13 лютага 2020 і 26 снежня 2019[1] |
IMDb | ID 7921248 |
Сюжэт
правіцьКрысці, карумпаваны паліцэйскі з Бухарэста, закаханы ў ракавую прыгажуню Гільду, звязаную са злачынным бізнесам. Дзеля яе ён гатовы на любую авантуру. Крысці выпраўляецца на сонечны востраў Гамера, каб вызваліць з турмы нячыстага на руку бізнесмена. Але для ажыццяўлення дзёрзкага плана ён павінен вывучыць мясцовы гангстарскі дыялект, поўны свісцячых і шыпячых гукаў…[3]
Акцёрскі склад
правіць- Улад Іваноў — Крысці
- Катрынэль Марлон — Гільда
- Родыка Лазэр — Магда
- Антоніа Буіль — Кіка
- Агусці Віларонга — Пака
- Сабін Тамбрэа — Жолт
Узнагароды
правіцьПаводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 11 кінаўзнагародамі і яшчэ 15 намінацыямі[4].
Зноскі
правіць- ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
- ↑ La Gomera (2019) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 31 снежня 2020.
- ↑ Свістуны . Сайт кінафестывалю «Лістапад». Праверана 31 снежня 2020.(недаступная спасылка)
- ↑ La Gomera — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 31 снежня 2020.
Спасылкі
правіць- Свістуны на сайце «Internet Movie Database» (англ.)