Свіцязь (возера, Украіна)

(Пасля перасылкі з Свіцязь, Украіна)

Свіцязь (укр.: Світязь) — возера ва Украіне, найбольшае і самае глыбокае ў групе Шацкіх азёр. Ляжыць на тэрыторыі Шацкага прыроднага нацыянальнага парка (Валынская вобласць).

Свіцязь
Морфаметрыя
Даўжыня
  • 7,8 км
Шырыня 4,1 км
Плошча
  • 27 км²
Найбольшая глыбіня 58,4 м
Басейн
Плошча вадазбору 112 км²
Размяшчэнне
Краіна
Свіцязь (возера, Украіна) (Украіна)
Свіцязь (возера, Украіна)
Свіцязь (возера, Украіна)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

Назва Свіцязь — балцкага (балцка-яцвяжскага) паходжання.

На Панёманні ёсць іншае возера Свіцязь, назва якога прызнана літоўска-балцкая. Ад літоўскамоўных аўтахтонаў з-пад Зецелы (Дзятлава) запісаны варыянт назвы Svitožis. У такой форме бачыцца заходнябалцкі (яцвяжскі) моўны ўплыў, бо літоўскі корань быў бы Švit-.

З гэтай назвай параўноўваюць прускі тапонім Switthe. Далей звязана з каранямі švait- : švit- : šviet- (svait- : svit- : sviet-) з семантыкай «свяціць, блішчэць», «светлы, блішчасты»[1][2].

Назва Свіцязь значыць «Блішчастае (возера)». Такое значэнне назвы Свіцязі выглядае зусім зразумелым з увагі на асаблівую празрыстасць вады як у валынскай Свіцязі, так і ў Свіцязі на Панёманні[3][4].

Назва Свіцязь, з’яўляючыся яцвяжскай, можа сведчыць, што тэрыторыя яцвягаў на поўдні сягала вярхоў Прыпяці. У напрамку ад Нёмана з поўначы на поўдзень паўтараюцца таксама яцвяжскія назвы «Зьято» (на левабярэжжы Нёмана) і Zyatha (на поўдзень ад нёманскай ракі Шчара), ад *Zeitō «Блішчастае (возера)». Ва ўсіх гэтых чатырох назвах уласцівы яцвяжскай мове пераход š, ž > s, z.

Гідраграфія правіць

Плошча возера Свіцязь складае 27 км². Даўжыня возера — 8 км, шырыня — звыш 4 км. Сярэдняя глыбіня 7 м, максімальная — 58,4 м. Аб’ём каля 180 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 30 км.

Катлавіна падоўжаная, няправільнай формы. Берагі нізкія, пясчаныя (шырыня пляжаў ад 5 да 50—60 м), месцамі трапляюцца галька і валуны, асобныя ўчасткі забалочаныя. Маюцца затокі. Прыблізна пасярэдзіне возера ёсць востраў плошчай каля 7 га. Каналамі злучана з воз. Лукі.

Жывіцца атмасфернымі і падземнымі водамі, а таксама за кошт вадаабмену з азёрамі. На дне — сапрапелевыя мулы, пясчаныя і гліністыя адклады, у месцах карставых западзін — мергелі і вапнякі.

Экалогія правіць

Возера добра праграваецца ўлетку, мае чыстую ваду і спадзістае пясчанае дно, карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў. Узімку возера замярзае.

З воднай расліннасці пашыраны трыснёг звычайны, рагоз шыракалісты, асака валасістаплодная, казялец даўгалісты, урэчнік плаваючы, чарот азёрны, гарлачык жоўты, гарлачык белы, эладэя канадская і інш.

Водязяцца вугор, лешч, карп, сом канадскі, карась, сіг. Вядзецца рыбалоўства.

Зноскі

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. V., 1981. С. 322.
  2. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1998. С. 290—291.
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2023. Праверана 11 мая 2023.
  4. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2023. Праверана 11 мая 2023.

Літаратура правіць

  • Карпенко Н. І. Світязь // Географічна енциклопедія України: В 3-х т. / Редкол.: О. Маринич (відп. ред.) та ін. Т. 3: П—Я. — К.: «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1993. — 480 с. ISBN 5-88500-020-4 (укр.)