Свіцязянка (карціна Казіміра Альхімовіча)

«Свіцязянка» (польск.: Świtezianka) — карціна Казіміра Альхімовіча, напісаная ў 18981900 гадах. Створана паводле аднайменнай балады Адама Міцкевіча «Свіцязянка». У аснове ранніх балад і вершаў паэта ляжалаі народныя песні і паданні Наваградчыны, міфалагічны пачатак якіх асабліва імпанаваў мастаку[1]. Памер карціны — 81 × 111 см[2].

Казімір Альхімовіч
Свіцязянка. 18981900
польск.: Świtezianka
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Памеры 81 × 111 см

Гісторыя «Свіцязянкі» пачынаецца ў 1898 годзе, калі — ў сувязі з набліжэннем стагоддзем з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча — рэдакцыя «Tygodnik Ilustrowany» абвясціла конкурс на ілюстрацыі да яго твораў. У журы былі запрошаны вядомыя мастакі — Войцех Герсан, Юліян Машчынскі і Леапольд Васількоўскі. Пасля разгляду 47 прадстаўленых работ журы аднагалосна прысудзіла першую ўзнагароду К. Альхімовічу за яго працу «Свіцязянка»[1][2].

Апісанне правіць

Карціна з тонкім пачуццём перадае самую кульмінацыю твора. Тут паказаны пераломны момант у лёсе хлопца-паляўнічага, які, заварожаны прыгажуняй Свіцязянкай, ідзе ўсё далей у хвалі возера. Успененыя воды Свіцязі, усхваляваны прыбярэжны лес як бы папярэджваючы маладога хлопца, што не зноёдзе ён тут шчасця і спакою. Рамантычным дысанансам успрымаецца дасканалае цела Свіцязянкі з рухомым, бурлівым прыродным асяроддзем[1].

Зноскі

  1. а б в Марына Загідуліна. Казімір Альхімовіч як ілюстратар польскіх пісьменнікаў // Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.). — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001. — ISBN 985-6638-35-6. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2008.
  2. а б ŚWITEZIANKA, 1898—1900 Архівавана 3 кастрычніка 2012.