Себасцьян Брант (ням.: Sebastian Brant; 1458, Страсбург — 10 мая 1521, Страсбург) — нямецкі сатырык XV стагоддзя, аўтар сатырычнага твора «Карабель дурняў», пісьменнік, юрыст, «доктар абодвух праў».

Себасцьян Брант
англ.: Sebastian Brant
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1458[1][2][…] ці 1458[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 мая 1521(1521-05-10)[5]
Месца смерці
Жонка Elisabeth Bürgis[d]
Дзеці Onophrius Brant[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, паэт-песеннік, паэт-адвакат, філосаф, пісьменнік
Кірунак нямецкае Адраджэнне[d]
Мова твораў лацінская мова
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

Вывучаў юрыспрудэнцыю і класічную літаратуру ў Базелі, у 1484 годзе атрымаў права выкладання, а ў 1489 годзе — званне доктара абодвух праў.

Імператар Максіміліян дараваў яму тытул пфальцграфа і званне саветніка.

Творчасць правіць

Аўтар сатырычна-дыдактычнай паэмы «Карабель дурняў» (1494), у вобразах якой персаніфікаваў разнастайныя праяўленні чалавечага глупства. Выступаючы ў ролі аднаго з герояў паэмы, Брант не толькі выкрываў заганы, уласцівыя як чалавечаму роду ўвогуле, так і яго сучаснікам, але і заклікаў да пераадолення чалавечага глупства з дапамогаю розуму. Паэма напісана жывой народнай мовай. Яе праілюстраваў А. Дзюрэр.

Брант апублікаваў таксама шэраг юрыдычных, тэалагічных і літаратурных тэкстаў, у т.л. творы Ф. Петраркі і інш.

У традыцыях «літаратуры пра дурняў», ля вытокаў якой стаіць Брант, тварылі Эразм Ратэрдамскі, Т. Мурнер  (руск.), Г. Сакс і інш.

Зноскі

  1. а б Steinmeyer E. v. Brant, Sebastian // Allgemeine Deutsche BiographieL: 1876. — Т. 3. — S. 256–259.
  2. Sebastian Brant // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Library of the World's Best Literature / пад рэд. C. D. Warner — 1897.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Sebastian Brant // Babelio — 2007.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць