Себасцьян I

кароль Партугаліі (1557—1578)

Себасцьян I Жаданы (парт.: Sebastião «o Desejado»; 20 студзеня 1554, Лісабон — 4 жніўня 1578, Поле трох каралёў каля Эль-Ксар-эль-Кебір, цяпер Марока) — кароль Партугаліі і Алгарві з Авіскай дынастыі.

Себасцьян I
манарх Партугаліі
11 чэрвеня 1557 — 4 жніўня 1578
Папярэднік Жуан III
Пераемнік Энрыкі Кардынал
Нараджэнне 20 студзеня 1554(1554-01-20)[1][2]
Смерць 4 жніўня 1578(1578-08-04)[1] (24 гады)
Род Авіская дынастыя
Бацька Жуан Мануэл[5]
Маці Хуана Аўстрыйская[5]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Аўтограф Выява аўтографа
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачатак валадарання

правіць

Сын Жуана Мануэля і Хуаны Аўстрыйскай. Унук партугальскага караля Жуана III, які ўзышоў на партугальскі прастол пасля яго смерці. Бацька Себасцьяна памёр ад сухот 2 студзеня 1554 года незадоўга да яго нараджэння. Яго маці пакінула Лісабон 17 мая 1554 года і вярнулася ў Іспанію, даручыўшы выхаванне свайго нованароджанага сына свякрусе, Кацярыне Аўстрыйскай і з тых часоў сына больш не бачыла, але падтрымлівала з ім перапіску і рэгулярна атрымлівала з Партугаліі яго партрэты.

Калі памёр яго дзед, Себасцьяну было ўсяго тры гады і да яго паўналецця рэгентшай была спачатку яго бабка Кацярына, удава Жуана, а потым кардынал Энрыке, архібіскуп Лісабона, брат Жуана III. У 1568 годзе, быўшы пятнаццаці гадоў з роду, Себасцьян пераняў дзяржаўныя справы. Яго кіраванне мела для Партугаліі катастрафічныя наступствы.

Крыжовы паход і гібель

правіць

Себасцьян жыў у выдуманым свеце, напоўненым сярэдневяковымі рыцарскімі ідэаламі. Яго галоўнай мэтай было заваяванне для Партугаліі зямель у паўночнай Афрыцы. Скарыстаўшыся барацьбой за прастол у султанаце Фес, ён вырашыў, лічачы сябе спадчыннікам крыжакоў, вызваліць Марока ад арабаў.

У 1574 годзе ён распачаў экспедыцыю ў Танжэр, дзе беспаспяхова змагаўся з маўрамі. Калі ў Марока ўзнікла барацьба за прастол, Себасцьян з’явіўся на дапамогу выгнанаму Абу Абдале Махамеду. Яго войска складалася з іспанцаў, партугальцаў, нямецкіх і італьянскіх наймітаў. Пры Эль-Ксар-эль-Кебіры войска Себасцьяна было разбіта, сам кароль загінуў, але цела яго не было знойдзена.

Гібель юнага нежанатага караля прывяла да спынення Авіскай дынастыі (апошнім бясспрэчным спадчыннікам стаў пажылы бяздзетны стрыечны дзед Себасцьяна, кардынал Энрыке) і да наступнага захопу партугальскага прастола каралём Іспаніі Філіпам II (Іберыйская унія).

Себасцьянісцкая легенда

правіць

Знікненне караля стварыла вакол імя Себасцьяна легенду: яшчэ доўгі час партугальцы чакалі, што ён вернецца і выратуе Партугалію ад ворагаў (вядомы легендарны сюжэт «Кароль пад гарой»). Каб развеяць легенду, Філіп II, уступіўшы ў 1580 годзе на партугальскі трон, абвясціў, што атрымаў з Марока рэшткі Себасцьяна і пахаваў іх у манастыры Жэронімуш у Лісабоне. Аднак гэта акцыя не мела чаканага поспеху. Скарыстаўшыся «себасцьянісцкімі» настроямі, у розны час з’явіліся чатыры самазванцы, якія выдавалі сябе за зніклага караля. Сярод іх былі «Кароль Пенамакора» (сапраўднае імя невядома), Матэуш Альварэш і іншыя.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Sebastià I de Portugal // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118795929 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118795929 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  5. а б Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

правіць