Севастопальская вуліца (Гомель)
вуліца ў Гомелі
Севастопальская вуліца (былая Старая, Пралетарская) — вуліца ў паўднёвай частцы горада Гомеля, у Навабеліцкім раёне. Названая ў 1957 годзе ў гонар горада Севастопаля. Працягласць 3900 м, ад Навабеліцкіх могілак да берага ручая Масцішча. Адна з галоўных транспартных магістраляў раёна. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фармавацца ў пасляваенныя гады, калі былі пабудаваныя пяці- і дзевяціпавярховыя жылыя дамы. На значнай частцы вуліцы захавалася індывідуальная забудова.
Севастопальская вуліца вуліца Гомель | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Навабеліцкі |
Працягласць | 3900 м |
Аўтобусныя маршруты | 12, 30 |
Назва ў гонар | Севастопаль |
Паштовы індэкс | 246021, 246042 і 246047 |
![]() |
Перасякае вуліцыПравіць
- Рэспубліканскую
- 11 Ліпеня
- Міжнародную
- Герцэна
- Склязнёва
- Сцяпана Разіна
- 10 год Кастрычніка
- Ленінградскую
- Севастопальскі 1-й завулак
- Камарова
- Сацыялістычную
- Суворава
- Будзённага
- Зялёная
- Ісачанкі
- Загарадная
- Лясная 2-ая
- Арцельная
- Транзітная 1-я
ГісторыяПравіць
У дарэвалюцыйны час была забудаваная аднапавярховымі драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
На вуліцы размешчаныПравіць
- карпусы фанерна-запалкавага камбіната
- аптэка
- крамы
- Палац культуры вытворчага аб’яднання «Гомельдрэў»
- Кантрольна-таксікалагічная лабараторыя
- Гомельскі дзяржаўны прафесійны будаўнічы ліцэй імя П. Я. Галавачова
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Севастопальская вуліца (Гомель)