Северн
Се́верн [1] (англ.: Severn, вал.: Hafren, лац.: Sabrina) — самая вялікая па працягласці рака ў Вялікабрытаніі[2].
Северн | |
---|---|
англ. Severn | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 354 км |
Басейн | 11 420 км² |
Расход вады | 61,17 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Плінлімана |
• Вышыня | 610 м |
• Каардынаты | 52°29′40″ пн. ш. 3°44′15″ з. д.HGЯO |
Вусце | Брыстальскі заліў |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 51°34′50″ пн. ш. 2°41′00″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Кельцкае мора |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня плыні ракі складае 354 км. Северн пачынаецца каля ўсходняга схіла Плінлімана ва Уэльсе, у сваім верхнім цячэнні, якое накіроўваецца на паўночны ўсход, утварае некалькі вадаспадаў, а ад Уэлшпула, у 244 км ад вусця, Северн становіцца суднаходнай для барак. Накіроўваючыся далей на ўсход, Северн цячэ па даліне шырынёй у 1,5 км, перасякае ўрадлівую раўніну Шрусберы, а ў сваім паўднёва-ўсходнім, а да канца — паўднёва-заходняй ніжняй плыні акружана лясістымі горамі. Ніжэй Вустэра Северн уступае ва ўрадлівую раўніну Глостэра, пры вусці разліваецца ў шырокі ліман і паміж мысам Брын-Даўн і Лавернак упадае ў Брыстальскі заліў.
Падчас прыліваў вада пры вусці паднімаецца часам на 18 метраў, плаціны абараняюць тут краіну ад паводак. Дзякуючы збудаванаму каналу марскія судны ў 300 тон дасягаюць Глостэра. Разам са сваімі прытокамі Эйван, Эск і Уай Северн утварае басейн у 21 027 км²; каналамі Северн злучана з Тэмзай, Трэнтам, Хамберам і Мерсі.
Велічыня максімальнага сізігійнага прыліва ў эстуарыі Северна роўная 14,6 метраў — самая вялікая ў Вялікабрытаніі і другое месца ў свеце пасля заліва Фандзі (Канада). Утвараецца на прыліўным участку ракі ў вусцевай вобласці ракі Северн прыліўны бор, вышынёй больш за 2 метра (максімальная — 2,8 метра) у перыяд вясновых сізігійных прыліваў ніжэй па цячэнню ад горада Глостэр.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ The River Severn (англ.). BBC Home. Праверана 9 лютага 2010.
Літаратура
правіць- Северн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 288. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Северн на сайце Waterscape.com (англ.)