Севіл Шайдэх (рум.: Sevil Shhaideh; 4 снежня 1964, Канстанца, Румынія) — румынскі эканаміст і палітык.

Севіл Шайдэх
рум.: Sevil Shhaideh
Minister for Development, Public Works and Administration[d]
20 мая 2015 — 17 лістапада 2015
Папярэднік Лівіу Драгня
Пераемнік Vasile Dîncu[d]
намеснік прэм’ер-міністра Румыніі[d]
4 студзеня 2017 — 29 чэрвеня 2017
Папярэднік Costin Borc[d]
Пераемнік Марчэл Чалаку
Нараджэнне 4 снежня 1964(1964-12-04)[1] (59 гадоў)
Імя пры нараджэнні турэцк.: Sevil Canbek
Веравызнанне суніты
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, эканаміст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 4 снежня 1964 года ў Канстанцы. Яе маці, Мюэзель Джамбек, — крымская татарка, бацька, Саэдзін Джамбек, — турак[2]. У 1987 Севіл Шайдэх скончыла факультэт эканамічнага планавання і кібернетыкі Эканамічнай акадэміі ў Бухарэсце. Затым працавала ў сферы дзяржкіравання ў жудцэ Канстанца[3][4]. Таксама Севіл Шайдэх займала пасаду каардынатара Нацыянальнага саюза саветаў жудцоў Румыніі. З 2012 года працавала дзяржсакратаром у Міністэрстве рэгіянальнага развіцця[5].

З мая па лістапад 2015 года Шайдэх займала пасаду міністра рэгіянальнага развіцця[6].

21 снежня 2016 года Альянс лібералаў і дэмакратаў і Сацыял-дэмакратычная партыя сумесна прапанавалі кандыдатуру Севіл Шайдэх на пасаду прэм’ер-міністра[3]. 27 снежня 2016 года прэзідэнт Клаўс Яханіс адхіліў кандыдатуру Шайдэх. У выпадку прызначэння Севіл Шайдэх магла стаць першай жанчынай і першай мусульманкай, якая займае пасаду прэм’ер-міністра Румыніі[7].

Асабістае жыццё правіць

Сям’я Шайдэх — мусульмане, яе маці прыходзіцца пляменніцай турэцкаму гісторыку Кемалю Карпату[8][9].

Севіл знаходзіцца ў шлюбе з сірыйскім бізнэсмэнам Акрамам Шайдэхам.

Зноскі

  1. Curriculum Vitae
  2. Posta. Romanya'da Müslüman Türk Başbakan Önerisi: Sevil Shhaideh. Posta (21 снежня 2016). Праверана 21 снежня 2016.
  3. а б Maria Dicu. Sevil Shhaideh – propunerea PSD pentru funcţia de premier(недаступная спасылка). bitpress.ro. Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2016. Праверана 21 снежня 2016.
  4. Sevil Shhaideh, biografie. Cine este propunerea PSD pentru funcția de prim-ministru. antena3.ro. Праверана 21 снежня 2016.
  5. Cătălin Legănel. Cine este Sevil Shhaideh, secretarul de stat propus pentru funcţia de ministru al Dezvoltării. gandul.info (20 мая 2015). Праверана 21 снежня 2016.
  6. Cine este Sevil Shhaideh, noul ministru al Dezvoltării. digi24.ro (20 мая 2015). Праверана 21 снежня 2016.
  7. "Romanian president rejects Muslim woman for prime minister". Праверана 2016-12-28.
  8. Sabina Fati. Un reprezentant al tătarilor în guvernul României: Sevil Shhaideh. Europa Libera (21 мая 2015). Праверана 21 снежня 2016.
  9. Daily Sabah. Muslim, Turkish Sevil Shhaideh set to be Romania’s first female prime minister. Daily Sabah (21 снежня 2016). Праверана 21 снежня 2016.