Седрык Куад’ё

івуарыйскі футбаліст
(Пасля перасылкі з Седрык Куаджа)

Седрык Куад’ё (нар. 25 ліпеня 1997, Абіджан, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, нападнік.

Футбол
Седрык Куад’ё
Поўнае імя Седрык Халеб Куад’ё
Нарадзіўся 25 ліпеня 1997(1997-07-25)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Кот-д’Івуар
Рост 174 см
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2017 Кот-д’Івуар Біржэнвіль
2017 Чэхія Слован (Ліберац) 0 (0)
2018 Беларусь Слуцк 3 (0)
2018—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 11 (5)
2019 Беларусь Слуцк 8 (1)
2020 Казахстан Шахцёр (Караганда) 1 (0)
2021—2022 Беларусь Нёман (Гродна) 25 (5)
2022—2023 Беларусь Дынама (Брэст) 31 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Кот-д’Івуар Кот-д’Івуар (да 17)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 верасня 2018

Клубная кар’ера правіць

На радзіме выступаў за клуб «Біржэнвіль». У пачатку 2017 года стаў іграком ліберацкага «Слована», дзе выступаў за моладзевую каманду. Пакінуў чэшскі клуб улетку таго ж года.

У лютым 2018 года накіраваўся на прагляд у беларускі клуб «Крумкачы»[2], аднак ён не быў дапушчаны да ўдзелу ў Вышэйшай лізе, і ў красавіку 2018 года нападнік стаў іграком іншага беларускага клуба «Слуцка»[3]. У складзе слуцкай каманды не здолеў замацавацца ў аснове, часцей гуляў за дубль.

У жніўні 2018 года, пакінуўшы «Слуцк», перайшоў у мінскае «Тарпеда»[4]. У сваім першым матчы за новую каманду 20 жніўня 2018 года супраць «Гомеля» (1:2) адзначыўся голам. Здолеў стаць асноўным нападнікам сталічнай каманды, з 5 галамі стаў найлепшым яе бамбардзірам у сезоне 2018.

У ліпені 2019 года вярнуўся ў «Слуцк»[5]. 19 ліпеня, у першым матчы пасля вяртання, прынёс сваім голам перамогу над «Энергетыкам-БДУ» (1:0). У жніўні і верасні не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У снежні 2019 года кантракт са слуцкім клубам быў разарваны[6].

У студзені 2020 года папоўніў склад карагандзінскага «Шахцёра»[7], аднак звычайна заставаўся на лаўцы запасных, на полі правёў усяго 14 хвілін. Са студзеня 2021 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане» і ў лютым падпісаў кантракт[8]. У гродзенскай камандзе рэгулярна з’яўляўся на полі.

У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Нёман»[9] і хутка стаў іграком брэсцкага «Дынама»[10], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[11]. У снежні 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[12].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкую зборную Кот-д’Івуара.

Крыніцы правіць

  1. Cedric Khaleb Kouadio // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. На просмотр в «Крумкачы» прибыли два ивуарийца и россиянин (руск.). by.tribuna.com.
  3. Ивуариец Седрик Халеб Куаджа стал игроком "Слуцка" (руск.). football.by (19 красавіка 2018). Праверана 4 снежня 2023.
  4. Нападающий "Слуцка" перейдет в "Торпедо" (руск.). football.by (14 жніўня 2018). Праверана 4 снежня 2023.
  5. Куаджа вернулся в "Слуцк" (руск.). football.by (18 ліпеня 2019). Праверана 4 снежня 2023.
  6. Двое легионеров покинули "Слуцк" (руск.). football.by (7 снежня 2019). Праверана 4 снежня 2023.
  7. «Шахтер» подписал победителя юношеского чемпионата мира (руск.). prosports.kz (29 студзеня 2020). Праверана 4 снежня 2023.
  8. Седрик Куадио подписал 2-летнее соглашение с "Неманом" (руск.). football.by (23 лютага 2021). Праверана 4 снежня 2023.
  9. "Неман" расстался с Седриком Куадио (руск.). football.by (20 ліпеня 2022). Праверана 4 снежня 2023.
  10. Куадио сменил "Неман" на брестское "Динамо" (руск.). football.by (29 ліпеня 2022). Праверана 4 снежня 2023.
  11. Седрик Куадьо пролонгировал соглашение с брестским "Динамо" (руск.). football.by (6 снежня 2022). Праверана 4 снежня 2023.
  12. Брестское "Динамо" объявило об уходе Куадио (руск.). football.by (4 снежня 2023). Праверана 4 снежня 2023.