«Сезар» (фр.: César — Цэзар) — нацыянальная кінаўзнагарода Францыі. Уручаецца з 1976 года Акадэміяй мастацтваў і тэхналогій кінематографа (Académie des arts et techniques du cinéma) па выніках галасавання.

«Сезар»
фр.: César
Тып кінапрэмія
Заснавальнік Акадэмія мастацтваў і тэхналогій кінематографа
Заснаванне 1976
Краіна  Францыя
Першае ўзнагароджанне 3 красавіка 1976 года
Сайт academie-cinema.org (англ.)(фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назву прэмія атрымала ў гонар французскага скульптара Сезара Бальдачыні.

Цырымонія ўручэння ўзнагарод праходзіць штогод у лютым у парыжскім тэатры «Шатле».

Найбольшая колькасць прэмій «Сезар» (па 10) атрымлівалі 2 фільма ў гісторыі — «Апошняе метро» (1980) рэжысёра Франсуа Труфо і «Сірано дэ Бержерак» (1990) рэжысёра Жан-Поля Рапно.

Намінацыі правіць

Спасылкі правіць