Сезон 2000/2001 «Сожа» Гомель
У сезоне 2000/2001 баскетбольны клуб «Сож» з горада Гомель прымаў удзел:
- Чэмпіянат Беларусі 2000/2001 (8 месца),
- Кубак Беларусі 2000 (групавы этап).
Гісторыя
правіцьУ сезоне 2000/01 клуб «Сож» быў другім па значнасці баскетбольным клубам Гомеля пасля «Спартака-Кандытара». Лідарамі каманды былі баскетбалісты юніёрскай зборнай Беларусі Уладзімір Верамеенка і Аляксей Мельнікаў, а таксама украінцы Антон Вакуленка і Яўген Кузьменка.
У першай палове сезону каманда ішла на 6-м месце ў чэмпіянаце Беларусі. Але у сярэдзіне сезону па рашэнні гомельскага спартыўнага кіраўніцтва Верамеенка і Мельнікаў былі пераведзены ў «Спартак-Кандытар», пакінулі клуб і украінскія легіянеры. У выніку каманда заняла апошняе 8-е месца ў чэмпіянаце Беларусі і ў наступным сезоне Гомель у Вышэйшай лізе прадстаўляў толькі «Спартак-Кандытар».
Склад каманды
правіць- Яўген Баронаў
- Уладзімір Бяляўскі
- Антон Вакуленка (пакінуў каманду падчас сезону)
- Сяргей Варонежцаў
- Уладзімір Верамеенка (пакінуў каманду падчас сезону)
- Сяргей Гаўрыленка
- Аляксандр Голуб
- Дзяніс Закружны
- Дзмітрый Зотаў
- Андрэй Кавалёў
- Яўген Кузьменка (пакінуў каманду падчас сезону)
- Сяргей Куляшоў
- Андрэй Максімаў
- Ягор Марозаў
- Аляксей Мельнікаў (пакінуў каманду падчас сезону)
- Уладзімір Мільто
- Дзмітрый Пронін
Трэнеры каманды
правіць- Леанід Макарэвіч (галоўны трэнер)
- Ігар Марозаў (пакінуў каманду падчас сезону)
Літаратура
правіцьПрессбол №62-63 (1146-1147) от 25-26.04.2001. — Мн.: ЗАО «Прессбол-ТСЖ», 2001. — С. 21. — 24 с.