Сеймурыя (Seymuria) — род выкапнёвых земнаводных падкласа батрахазаўраў.

Сеймурыя

Seymouria baylorensis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Seymouria Broili, 1904


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
FW  37223

Рэшткі выяўлены каля г. Сеймур (Сімор, штат Тэхас, ЗША) у ніжняпермскіх адкладах. Гэта невялікія, даўжынёй каля 1 м, жывёлы з плоскай шырокай галавой і акруглай мордай. Паводле будовы даху чэрапа, паднябення, сківіц і зубоў блізкія да лабірынтадонтаў, а па канструкцыі канечнасцей, іх паясоў і пазваночніка набліжаюцца да катылазаўраў (з падкласа прымітыўных паўзуноў). Сеймурыя разам з блізкім да яе прадстаўніком з роду катласія аб’ядноўваюцца ў групу сеймурыя-морф — верагодных продкаў паўзуноў.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6