Секулярызацыя (сацыялогія)

(Пасля перасылкі з Секулярызацыя, сацыялогія)

Секулярыза́цыя (фр.: sécularisation ад познелац.: saecularis — свецкі) — працэс выхаду з-пад уплыву рэлігіі і царквы розных сфер грамадскага жыцця, такіх як палітыка, права, культура, асвета, нацыянальныя і сямейна-бытавыя адносіны; адзін з аспектаў агульнага працэсу мадэрнізацыі, звязанага з развіццём навукі і вытворчасці, урбанізацыяй.

Адбываецца на узроўні індывідуальнай свядомасці, сацыяльных інстытутаў і прыводзіць да аслаблення былых грамадскіх сувязей і традыцый. Характарызуецца стратай рэлігіяй ролі адзінай крыніцы каштоўнасцей, ідэалаў і норм, манаполіі на тлумачэнне аб'ектыўнай рэальнасці, аслабленнем уплыву царквы на асобу і дзяржаву.

Гісторыя правіць

Рысы секулярызацыі выявіліся ў Сярэднявеччы, асабліва праявіліся ў эпоху Адраджэння, Рэфармацыі, буржуазных рэвалюцый.

СССР правіць

У СССР працэс секулярызацыі найбольш інтэнсіўна працякаў у 19201930-я гг. і звязаны з палітыкай дзяржавы, накіраванай на адлучэнне царквы ад жыцця грамадства. У адпаведнасці з дэкрэтам СНК РСФСР (1918) і пастановай СНК БССР (1922) «Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы» былі адменены ўсё ранейшыя прывілеі царквы, маёмасць царквы і рэлігійных таварыстваў абвешчана агульнанароднай, рэлігійным арганізацыям забаронена адкрываць ці мець агульнаадукацыйныя школы, выкладаць у школах рэлігійныя вучэнні. З боку дзяржавы вялася актыўная барацьба з рэлігіяй: храмы зачынялі і разбуралі, духавенства цярпела ганенні, царква і рэлігія абвяшчаліся «перажыткам старога». Пэўнае ажыўленне рэлігійнага жыцця назіралася ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны ў сувязі з падтрымкай з боку праваслаўнага і рымска-каталіцкага духавенства барацьбы савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў.

Постсавецкая прастора правіць

У 1990-я гг. ў постсавецкіх краінах тэмпы секулярызацыі істотна знізіліся: рэлігія стала адным з элементаў духоўнай культуры, павялічылася колькасць храмаў, рэлігійныя арганізацыі сталі ўдзельнікамі міратворчай і дабрачыннай грамадскай дзейнасці. У канцы XX — пач. XXI ст. працэс секулярызацыі развіваецца адначасова з працэсам сакралізацыі розных сфер грамадскага жыцця і захоўваннем рэлігіі і царквы як сродкаў падтрымання духоўнасці і захавання традыцыйных грамадскіх структур.

Літаратура правіць