Сельскагаспадарчая секцыя Інбелкульта

Сельскагаспадарчая секцыя — секцыя Інбелкульта, якая дзейнічала з 19 снежня 1923 да 1927, да 1925 называлася агранамічнай[1].

Мела 3 падсекцыі (лясную, меліярацыйную, па вывучэнню рамеснай сельскагаспадарчай прамысловасці) і 3 камісіі (рэдакцыйную, тэрміналагічную, па вывучэнні тэхнікі сельскай гаспадаркі). У секцыі працавалі Я. М. Афанасьеў, М. I. Бурштэйн, М. М. Ганчарык, Г. I. Гарэцкі, С. I. Журык, А. К. Кедраў-Зіхман, С. П. Мельнік, М. В. Найдзёнаў, П. П. Рагавой, С. В. Скандрыкаў[1].

Асноўныя кірункі даследаванняў: апрацоўка навуковай беларускай сельскагаспадарчай тэрміналогіі, вывучэнне гісторыі развіцця сельскай гаспадаркі і сельскагаспадарчай прамысловасці Беларусі, быту вёскі, зямельнага права і зямельных адносін у дарэвалюцыйнай і савецкай Беларусі, эканомікі, некаторых пытанняў кааперавання, распрацоўка пытанняў тэхнікі сельскай гаспадаркі і сельскагаспадарчай прамысловасці Беларусі па літаратурных крыніцах, матэрыялах, сабраных даследчымі ўстановамі і супрацоўнікамі секцыі і інш[1].

Зноскі

  1. а б в Інстытут беларускай культуры // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура правіць